29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт дзяржкантролю не ўмее лічыць, затое ўмее перабольшваць

4
Камітэт дзяржкантролю не ўмее лічыць, затое ўмее перабольшваць

Блогер Віктар Малішэўскі звярнуў увагу на дзіўную статыстыку ад Дзяржкантролю.

– Упс, а Камітэт дзяржкантролю не ўмее лічыць, затое ўмее перабольшваць. Афіцыйна: «у 2018 годзе Камітэтам вернута ў прыбытак дзяржавы 177 млн руб. – на 16,3% больш, чым год таму». Прыгожа гучыць, але ў 2017 годзе КДК спагнаў 173,8 млн рублёў. Гэта не на 16,3%, а на 1,8%.

Яшчэ горш з матэматыкай у ДФР. Цытую: «у 2018 годзе (...) ужыта санкцый на 128 млн руб. – у 4 разы больш, чым у 2017 годзе». Праблема ў тым, што ў 2017 годзе было 183,1 млн рублёў. Гэта не больш у 4 разы, а менш на 43%. І гэтыя людзі забараняюць нам калупацца ў носе імем указа 488, – напісаў блогер у Твітэры.Твітэры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках