25 красавiка 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы адкрылі лекі ад старэння

6
Навукоўцы адкрылі лекі ад старэння

Амерыканскія навукоўцы распавялі пра дзеянне прэпарата ламівудзін.

Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што прэпарат ламівудзін, які ўжываецца для лячэння ВІЧ-інфекцыі, можна ўжываць для барацьбы з хранічным запаленнем і іншымі прыкметамі старэння.

Такі метад выкарыстоўваецца і ў дачыненні, напрыклад, для лячэння хваробы Альцгеймера, дыябету другога тыпу і хваробы Паркінсона, паведамляе unian.net са спасылкай на Medical Xpress.

Навукоўцы праверылі дзеянне ламівудзіна на пажылых мышах. За два тыдні прэпарат дапамог мышам часткова пазбавіцца ад запалення. А за шэсць месяцаў прыёму прэпарат спрыяў знікненню прыкмет страты тлушчу і цягліц, а таксама рубцавання нырак у 20-месячных мышэй.

Са слоў навукоўца Джона Седзіві, яны плануюць праверыць дзеянне прэпарата на людзях розных узроставых катэгорый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках