18 красавiка 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларуска адпачыла за €170 у Вугоршчыне

9
Як беларуска адпачыла за €170 у Вугоршчыне
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Cлуччанка распавяла пра свой трохдзённы тур па маршруце Печ-Эгер-Будапешт.

Случчанка Іна Дуброва ўжо была ў Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Нямеччыне, Расеі і Украіне. У пачатку студзеня яна з'ездзіла ў трохдзённы тур у Вугоршчыну.

У інтэрв'ю «Кур`еру» Іна распавяла, чаму лепш разлічвацца мясцовай валютай, навошта ведаць графік працы метро і колькі каштуе кубак гарбаты ў цэнтры Будапешта. У Іны адкрытая трохмесячная шэнгенская віза. Яна наважыла, што выкарыстоўваць яе трэба з карысцю.

Іна знайшла недарагі тур - за 100 еўра (праезд, пражыванне, сняданкі) - па маршруце Печ-Эгер-Будапешт.

«Мне падабаюцца краіны, якія не так папулярныя сярод турыстаў, як, напрыклад, Італія, Нямеччына.

Дарога

Фото: Инна Дуброва

Дарога ў Вугоршчыну далася цяжка, - распавядае Іна. - Ехалі суткі - праз Польшчу, Славакію. Асноўныя пасажыры аўтобуса - жанчыны за 40-45 гадоў.

Маёй суседкай была дзяўчына з Гомеля, за намі - дзве пасажыркі. Яны нам пастаянна рабілі заўвагі: «Дзяўчынкі, цішэй», «не кашляць», «ці не чхаць». Плюс яны яшчэ сур'ёзна падрыхтаваліся: узялі з сабой запечаную рыбу і квашаніну. Усю дарогу яны елі.

Першы дзень

ФОТА ПАДАДЗЕНАЕ ІНАЙ ДУБРОВАЙ

Мы прыехалі ў Мішкольц. Там схадзілі ў тэрмальную купальню. Кошт квітка - 7 еўра за тры гадзіны.

Выкупацца можна было як унутры будынка, так і пад адкрытым небам. Усярэдзіне ўсё зроблена ў выглядзе пячор. Шмат падсвятлення, ілюмінацыя зорнага неба. На вуліцы таксама выдатна. Мы купаліся, а на нас падаў снег. Але холадна не было, нават асабліва не замерзлі.

Многія прыязджаюць у Вугоршчыну дзеля гэтых крыніц. Вада ў іх уважаецца лячэбнай, але знаходзіцца доўгі час у ёй нельга - шкодна. Але раз у жыцці, як мы, можна.

Другі дзень

ФОТА: ІНА ДУБРОВА

Пасля купальні мы паабедалі і паехалі ў горад Эгер.

Спачатку была паўтарагадзінная экскурсія па горадзе. Затым мы падзяліліся. Адна частка групы паехала за 20 еўра ў кавярню на дэгустацыю віна. Мы ж з дзяўчынай з Гомеля пайшлі на шпацыр па горадзе. У нас было дзве гадзіны. Наважылі зайсці ў кавярню.

У Вугоршчыне вельмі зручна - меню кожнай кавярні вісіць на ўваходзе. Таму можна загадзя азнаёміцца з цэнамі, каб ведаць, па кішэні ці не. У кавярні я замовіла габрату, блінцы з джэмам і гуляш - густы суп з мясам і бульбай. За ўсё заплаціла 10 еўраў.

Увечары сустрэліся з групай і выехалі ў Будапешт. У 21.30 мы прыехалі. Хто быў стомлены - пайшоў у гатэль. Мы з дзяўчынкамі адправіліся на ўласную экскурсію. Папярэдне склалі маршрут, як праехаць да цэнтра.

Як аказалася, у Будапешце некаторыя станцыі метро зачыняюцца ў 20 гадзін. Мы разгубіліся. Папрасілі дапамогі ў двух маладых хлопцаў 18-19 гадоў.

Спачатку спрабавалі размаўляць з імі на ангельскай, але потым аказалася, што яны нядрэнна валодаюць расейскай, таму што іх мамы - расейкі, таты - вугорцы, а самі вучацца ў Маскве. Яны падказалі, як праехаць да цэнтра.

Мы блукалі па вуліцах Будапешта, набярэжнай, дзе рака Дунай дзеліць горад на дзве часткі - Буду і Пешт. Было вельмі халодна. Усё тое, што адбываецца нагадвала атмасферу ў Санкт-Пецярбургу.

А другой гадзіне ночы мы выклікалі таксі і паехалі ў гатэль. За 12-13 км заплацілі 20 еўраў.

Трэці дзень

ФОТА ПАДАДЗЕНАЕ ІНАЙ ДУБРОВАЙ

З раніцы ў нас была экскурсія, якая ўваходзіла ў кошт тура, а пасля яе - дадатковая за 15 еўраў. На баку Пешт усё было простае, а Буда - гэта частка горада з велічнымі будынкамі, рэзідэнцыямі, замкамі. З Буды адкрываўся прыгожы панарамны від на ўвесь горад.

Потым у нас быў вольны час да 20 гадзін. Мы наважылі прагуляцца яшчэ па горадзе і зайсці ў якую-небудзь кавярню. Гарбата ў цэнтры Будапешта нам абышлася па 7 еўраў.

Дарога дадому падалася мне кароткай. Я была стомленай, таму палову шляху спала, потым слухала музыку, а калі заехалі ў Беларусь, з'явіўся інтэрнэт. І ехаць стала весялей».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках