28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы пра стан віцебскай трасы: За што бяруцца грошы?

8
Кіроўцы пра стан віцебскай трасы: За што бяруцца грошы?

Яміны на трасе Менск-Віцебск латаюць часовымі латкамі.

Карыстальнік форуму Onliner з нікам maksimka абураны станам трасы М3 (Менск - Віцебск). Ён апублікаваў відэа, на якім бачныя ямы, сяк-так заладжаныя часовымі латкамі. «Проста кавалкаў дарогі няма», - канстатуе чытач.

- Платная дарога М3 (Менск - Віцебск). Адрэзак ад Лагойска да Менска. Жудасны і агідны стан дарожнага палатна. Недапушчальныя выбоіны і ямы. Па стане на 3 лютага. І за праезд гэтай дарогай бяруцца грошы. Пытанне: за што? За тое, што тут можна колы пакінуць? - абураны maksimka.

Іншы чытач - Shaman4ik86 - дадаў, што па стане на 5 лютага істотна нічога не змянілася.

- Лепш не стала, але выставілі знакі абмежавання хуткасці і «Няроўная дарога» (1.16.2), - адзначыў чытач.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках