29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як схуднець хутка і нядорага

5
Як схуднець хутка і нядорага

Спецыялісты Еўрапейскай асацыяцыі дыетолагаў распавялі, як харчавацца смачна і худнець пры гэтым.

Экспэрты сцвярджаюць, што няма патрэбы адмаўляцца ад прывычнага рацыёну. Так, на іх думку, дастаткова пільнавацца дыеты, якая заснавана на «правілах пяці сталовых лыжак», піша healthinfo.ua.

Папулярная дыета «пяць лыжак» - адна з інтэрпрэтацый ідэі харчавання пакрысе. На думку экспэртаў, 5 сталовых лыжак - менавіта тая колькасць, якая патрэбная звычайнаму чалавеку для аднаго прыёму ежы, каб папоўніць запас энэргіі і заглушыць голад. Такі падыход дапаможа найперш тым, чыя лішняя вага з'явілася з прычыны пераядання і няўмення кантраляваць свае порцыі.

Гэты тып харчавання ўключае шмат гародніны, павольныя вугляводы (зерневыя кашы), бабовыя, некрахмалістую гародніну, несалодкую садавіну. Адзначаецца, што дыета «5 лыжак» уносіць строгую забарону на газаваныя напоі і напоі, якія змяшчаюць цукар (у тым ліку ўсе сокі). Таксама рэкамендуецца ўстрымлівацца ад смажанай і прыгатаванай у фрыцюры ежы, а таксама паўфабрыкатаў.

Галоўныя правілы дыеты «5 лыжак»

- Класці сабе ў талерку не больш за пяць сталовых лыжак ежы

- Сачыць за тым, каб паўзы паміж прыёмамі ежы былі не карацей за тры гадзіны

- Перакусваць несалодкай садавіной

- Піць шмат вады

Дыета «5 лыжак» - гэта недарагі тып харчавання, бо пільнуючыся яе, не спатрэбіцца купляць ніякіх экзатычных прадуктаў. Напрыклад, вы можаце прыгатаваць на абед порцыю тушанага мяса.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках