20 красавiка 2024, Субота, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гісторыкі пачынаюць працу над кнігай «Гісторыя Украіны»

3
Беларускія гісторыкі пачынаюць працу над кнігай «Гісторыя Украіны»
фото с сайта navigator-ukraina.com.ua

На дадзены момант пра ўкраінскія падзеі беларусы ў падручніках прачытаць не могуць.

Гісторык Алег Трусаў анансаваў працу над кнігай “Гісторыя Украіны”. Зусім нядаўна выйшаў падручнік “Гісторыя Расеі”, цяпер неабходна напісаць кнігу пра тых суседзяў, пра якіх беларусы, на жаль, ведаюць значна менш, чым пра расейцаў.

Алег Трусаў распавёў “Радыё Рацыя”, хто працуе над стварэннем кнігі па гісторыі Украіны.

– Калектыў створаны. Размеркавана, хто якую частку гісторыі Украіны піша. Калектыў аўтараў прыкладна вызначаны і з лета пачынаем пісаць. Акрамя мяне і Баршчэўскага я хачу назваць Краўцэвіча і Харэўскага. Гэта вядомыя людзі, кандыдаты і дактары навук. Магчыма, яшчэ пару чалавек далучыцца, якія напішуць невялікія раздзелы па мастацтву Украіны, па архітектуры.

Алег Трусаў упэўнены, што выданне з’явіцца прыкладна праз год, асноўная частка параграфаў будзе напісаная ўлетку, калі ў аўтараў будзе больш вольнага часу.

– Напісаць гісторыю Украіны значна прасцей, чым напісаць гісторыю Расеі. Ва Украіне зараз кожны год друкуюць масу ўнікальных падручнікаў і матэрыялаў, толькі іх трэба перакласці. Ну і напісаць усё роўна з беларускага погляду. Не ўсё тое, што добра для украінцаў у гісторыі, добра і для беларусаў. Некаторые нюансы трэба высветліць.

Гісторык лічыць, што беларусам неабходна лепей ведаць украінскую гісторыю, бо на дадзены момант пра ўкраінскія падзеі, нягледзячы на тое, што гэтыя землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства, беларусы ў падручніках прачытаць не могуць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках