21 лютага 2019, Чацвер, 7:57
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

ДАІ сярод ночы разбудзіла жыхароў шматпавярховіка, каб скласці пратаколы

99
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жыхароў шматпавярховіка паднялі праз няправільна прыпаркаваныя аўто.

Жыхароў шматпавярховіка ў вёсцы Копішча супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі паднялі сярод ночы праз няправільна прыпаркаваныя самаходы. З пытаннем аб тым, навошта трэба было будзіць людзей, звярнулася 2 лютага на жывую лінію старшыні Менаблвыканкама Вольга Вячаславаўна. У ДАІ далі тлумачэнні з гэтай нагоды.

Жанчына распавяла, што ўночы з 31 студзеня на 1 лютага праз няправільна прыпаркаваныя аўто у двары ЖК «Новая Баравая» адзін з суседзяў выклікаў міліцыю. Уладальнікаў аўто аштрафавалі, пратаколы афармлялі да позняй ночы.

Як растлумачыў карэспандэнту mlyn.by афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Менскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў, пра шэсць аўтамабіляў, прыпаркаваных з парушэннямі ПДР паміж дамамі №2 і 5 на вуліцы Нябеснай у «Новай Баравой», паведаміў у Дзяржаўтаінспекцыю адзін з жыхароў комплексу. Паводле закону праваахоўнікі абавязаны неадкладна рэагаваць на выклік грамадзян, давялося сапраўды будзіць людзей і афармляць пратаколы позняй ноччу.

- Дзяржаўтаінспэктары, якія прыбылі на месца, датэлефанаваліся да ўладальнікаў усіх шасці аўтамабіляў. На гэтых людзей былі складзеныя пратаколы за парушэнні ПДР (пункт 143.16: «Спыненне і стаянка забараняецца на праездах у дварах з боку, прылеглага да жылой забудовы»). Пасля чаго кіроўцы пераставілі аўто ў іншае месца - на гэты раз выконваючы правілы. Дзяржаўтаінспектары дзейнічалі строга ў рамках закона.

Сяргей Чабатароў адзначыў, што гэта ўжо не першы такі выпадак на гэтай дваровай тэрыторыі.

- Заяўнік паабяцаў супрацоўнікам ДАІ, што працягне тэлефанаваць, калі ўбачыць, як нехта паркуецца не адпаведна правілам, - растлумачыў ён. - Каб такое нарэшце спынілася, суседзям варта знайсці агульную мову адзін з адным.