29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя стала самай інавацыйнай краінай свету

1
Паўднёвая Карэя стала самай інавацыйнай краінай свету

У фінальны рэйтынг увайшлі 60 краін.

Нямеччына і Фінляндыя ўвайшлі ў топ-3 рэйтынгу інавацыйных эканомік Bloomberg Innovation Index 2019: Нямеччына заняла 2-е месца, Фінляндыя апынулася на 3-м. Узначаліла рэйтынг у гэтым годзе Паўднёвая Карэя, піша «Европульс».

З краін Еўразвязу ў першай дзясятцы таксама апынуліся Швэцыя (на 7-м месцы) і Францыя (на 10-м). Швэцыя ў мінулым годзе таксама здабыла годнасць самай адкрытай для новых тэхналогій краін свету паводле версіі рэйтынгу Economist Intelligence Unit.

Адна з вядучых сусветных кампаній-пастаўшчыкоў прафесійнай фінансавай інфармацыі, Bloomberg ранжуе краіны свету паводле ўзроўню інавацыйнасці, выкарыстоўваючы 7 індыкатараў: інтэнсіўнасць даследаванняў і распрацовак, узровень тэхналагічнасці вытворчасці, прадукцыйнасць працы, дзель інавацыйных прадпрыемстваў у агульнай колькасці кампаній, колькасць выпускнікоў ВНУ, дзель навуковых работнікаў на 1 мільён жыхароў краіны і колькасць атрыманых патэнтаў.

У фінальны рэйтынг увайшлі 60 краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках