У Парыжы назвалі лаўрэатаў кінапрэміі «Сезар»
- 23.02.2019, 14:53
- 7,775
Галоўны прыз за найлепшы фільм дастаўся карціне «Апякунства».
У Парыжы назвалі імёны лаўрэатаў французскай акадэміі мастацтваў "Сезар". Галоўны прыз за найлепшы фільм дастаўся карціне "Апякунства" рэжысёра Ксаўе Леграна. Кінастужку адзначылі яшчэ ў трох намінацыях – найлепшы мантаж, найлепшы сцэнар і найлепшая жаночая роля.
Узнагароду за найлепшую рэжысуру заваяваў Жак Адзіяр і ягоны фільм "Браты Сістэрс". Гэта вестэрн, у якім згулялі Хаакін Фенікс і Джэйк Джыленхол. Карціна атрымала таксама яшчэ тры прызы – за аператарскую працу, дэкарацыі і гук.
Найлепшым акцёрам быў прызнаны Алекс Лутц, які выканаў галоўную ролю ў фільме "Гі".
Летась "Сезар" за найлепшы замежны фільм атрымала карціна "Нелюбоў" рэжысёра Андрэя Звягінцава. Гэта першая ў гісторыі расейская стужка, уганараваная ўзнагародай французскай кінаакадэміі.