25 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якой галіне будзе больш за ўсё скарочаных месцаў у 2019 годзе?

1
У якой галіне будзе больш за ўсё скарочаных месцаў у 2019 годзе?

Пра гэта апавялі службы занятасці.

Да 90% усіх працоўных месцаў, якія збіраюцца сёлета ліквідаваць менскія прадпрыемствы, будзе ў фінансавай сферы. Гэта тлумачаць рэарганізацыяй інкасатарскіх службаў. Такія звесткі атрымалі службы занятасці пры апытанні прадпрыемстваў.

Сталічныя службы занятасці апыталі прадпрыемствы і арганізацыі для праекта «Удасканаленне дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Высветлілася, што сёлета ў сталіцы апытаныя арганізацыі збіраюцца стварыць 610 працоўных месцаў у прамысловым сектары. Пра гэта апавяла tut.by кіраўніца аддзела рынку працы ўправы занятасці насельніцтва камітэта ў працы, занятасці і сацабароне Менгарвыканкама Святлана Лявончык.

– Але прырост працоўных месцаў у параўнанні з мінулым годам скароціцца, – адзначыла Святлана Лявончык.

У сталічнай службе занятасці кажуць, што новыя працоўныя месцы будуць створаныя ў прамысловым сектары.

Святлана Лявончык адзначае, што колькасць заяўленых вакансій у службу занятасці Менска на 1 студзеня гэтага года была 17,4 тысячы, а зарэгістраваных беспрацоўных было 1100 чалавек.

– Але трэба мець на ўвазе, што колькасцю спашукальнікаў, якія стаяць на ўліку, колькасць беспрацоўных не абмяжоўваецца. Яна значна вышэйшая. І калі супастаўляць умоўна колькасць спашукальнікаў з лікам звольненых супрацоўнікаў з прадпрыемстваў, то гэта ў шмат разоў больш – 165 тысячаў летась. Нейкая частка вядома магла сысці на пенсію, з'ехаць, паступіць на вучобу, гэта значыць не прэтэндаваць на працоўныя месцы. Але асноўная маса з'яўлялася рэальнымі спашукальнікамі працы, якія не прыйшлі ў службу занятасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках