26 красавiка 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У В'етнаме затрымалі двайнікоў Трампа і Кім Чэн Ына

1
У В'етнаме затрымалі двайнікоў Трампа і Кім Чэн Ына
ФОТА: EPA

Артыстам заявілі, што парадыйная дзейнасць для іх небяспечная.

Двайнікі паўночнакарэйскага і амерыканскага лідараў Говард Экс і Расэл Уайт былі затрыманыя мясцовай паліцыяй пасля інтэрв'ю в'етнамскаму тэлеканалу.

Пра гэта паведамляе Al Jazeera.

Як апавёў Экс, двайнік кіраўніка КНДР, блізу 15 супрацоўнікаў паліцыі або міграцыйнай службы запатрабавалі ад яго і ягонага калегі Уайта даць паказанні ў абавязковым парадку.

«Яны сказалі, што ў Ханоі цяпер неспакойная абстаноўка праз блізкі саміт Дональда Трампа і Кім Чэн Ына. Паводле словаў паліцыянтаў, нашы пародыі выклікаюць неспакой, таму на час знаходжання ў В'етнаме нам варта спыніць нашы выступы. Акрамя таго, як сказалі ў паліцыі, парадыйная дзейнасць небяспечная для нас саміх, паколькі ў абодвух лідараў нямала ворагаў», – растлумачыў Экс.

ФОТА: EPA

Экс дадаў, што супрацоўнік паліцыі, які дапытваў яго, не быў задаволены ягонымі адказамі і пагражаў дэпартацыяй праз парушэнне міграцыйнага заканадаўства.

Потым іх адвезлі назад у гатэль і сказалі чакаць пастановы паліцыі.

«Я не здзіўлены тым, што мяне затрымалі, але гэта вельмі раздражняе», – сказаў на заканчэнне двайнік Кіма.

Нагадаем, 6 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвесціў, што наступная сустрэча з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам пройдзе 27–28 лютага ў в'етнамскім Ханоі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках