23 красавiка 2024, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША сабака тры месяцы чакаў гаспадароў на месцы пажару

У ЗША сабака тры месяцы чакаў гаспадароў на месцы пажару

І дачакаўся.

У ЗША гаспадары сустрэліся з сабакам праз тры месяцы пасля разбуральнага пажару. На відэазапіс першай сустрэчы звярнуў увагу інфармацыйны партал KXTV.

Апошні раз сям'я Баехас бачыла свайго 12-гадовага сабаку пароды акіта-іну з мянушкай Кінгстан у лістападзе, падчас смяротнага пажару Camp Fire. У ходзе эвакуацыі сабака выскачыў з кузава іхняга грузавіка, калі яны ад'язджалі ад дома, размешчанага ў мястэчку Парадыз, штат Каліфорнія. Кінгстан уцёк, і ніхто не адважыўся лавіць яго сярод полымя і дыму, піша lenta.ru.

Амерыканцам заставалася толькі спадзявацца, што ён выжыў. Яны надрукавалі плакаты з выявай сабакі, размесцілі пасты з ягонай фатаграфіяй у сацсетках і абтэлефанавалі ўсе прытулкі для сабак у акрузе. Адзін з мясцовых жыхароў пазнаў Кінгстана на здымках і сказаў валанцёрам, дзе яго бачыў.

У выходныя, 16–17 лютага, добраахвотнікі ўбачылі падобнага сабаку на запісе з камераў назірання. Потым яны ўсталявалі пасткі, і ў нядзелю сабака трапіўся ў адну з іх. Да таго як аддаць сабаку гаспадарам, валанцёрам давялося некалькі гадзінаў адмываць яго ад сакрэту скунса, якімі і харчаваўся Кінгстан. Цалкам вывесці пах так і не атрымалася.

«Калі я даведаўся пра тое, што ён чакае нас, я ледзь не заплакаў. Не магу паверыць у гэта. Ён сапраўды выжыў!» – заявіў гаспадар сабакі Габрыэль Баехас. Ягоная дачка Малея расплакалася пры відзе ўлюбёнца.

Гаспадары мяркуюць, што сабака здолеў перажыць 101 дзень без іх дзякуючы паляўнічым навыкам, уласцівым гэтай пародзе.

Пажар Camp Fire, які шалеў на тэрыторыі Каліфорніі ў лістападзе, знішчыў больш за 18 тысячаў пабудоваў. Ён стаў самым смяротным у гісторыі штата: у ім загінулі 86 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках