Ва Украіне падпалілі асфальтавы завод беларускай кампаніі
- 22.02.2019, 21:02
- 17,040
Завод належыць беларускаму будаўнічаму трэсту №8.
Ва ўкраінскім горадзе Новы Буг на Мікалаеўшчыне ў ноч на 22 лютага невядомыя праніклі на тэрыторыю асфальтавага заводу, збілі ахоўнікаў і падпалілі прадпрыемства, піша nikcenter.org.
Завод належыць беларускаму будаўнічаму трэсту №8, які летась выйграў тэндэр і выконваў работы на ўчастку дарогі Н-11 у раёне Новага Буга.
Зламыснікі збілі ахоўніка, а калі ён страціў прытомнасць, звязалі яго. Потым яны падпалілі шчыты пульта кіравання і генератар прадпрыемствы запальнай сумессю. Ахоўнік выклікаў паліцыю і ратавальнікаў, калі змог вызваліцца. Ратавальнікі ліквідавалі пажар.