4 траўня 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ЕЗ чакае, што Мэй будзе вымушана папрасіць адкласці Brexit

Bloomberg: ЕЗ чакае, што Мэй будзе вымушана папрасіць адкласці Brexit
Тэрэза Мэй
ФОТА: AP

Канчатковы выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу запланаваны на 29 сакавіка 2019 года.

У Еўрапейскім Звязе чакаюць, што прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй будзе вымушаная папрасіць адтэрмінаваць Brexit на тры месяцы, паведамляе Bloomberg, спасылаючыся на двух еўрапейскіх чыноўнікаў.

«Еўрапейскі Звяз чакае, што прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй будзе вымушаная папрасіць адтэрмінаваць Brexit на тры месяцы», - сказана ў паведамленні.

Раней, прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што ніхто з сябраў ЕЗ не будзе блакаваць павелічэнне перыяду выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ.

У парламенце Вялікабрытаніі прагаласавалі супраць папраўкі, што дазваляе адкласці тэрміны выхаду краіны з ЕЗ.

Нагадаем, што 15 студзеня брытанскі парламент не падтрымаў пагадненне аб умовах выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ, раней ухваленае лідарамі 27 краін-сябраў ЕЗ. Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер назваў дамову «лепшай» угодай, на якую Лондан мог бы разлічваць.

Канчатковы выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу запланаваны на 29 сакавіка 2019 года. Пасля гэтага пачынаецца 21-месячны пераходны перыяд - да канца 2020 года. Пераходны перыяд можа быць прадоўжаны толькі адзін раз, аднак пакуль невядома, якая можа быць яго максімальная працягласць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках