4 траўня 2024, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы гендырэктар холдынгу «Лідсельмаш»

19
Затрыманы гендырэктар холдынгу «Лідсельмаш»
ЮРЫЙ ВАШКЕВІЧ (У ЦЭНТРЫ)

Да Юрыя Вашкевіча ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Праваахоўныя органы затрымалі гендырэктара «кіроўнай кампаніі холдынгу «Лідсельмаш» Юрыя Вашкевіча. Пра гэта tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі ў Следчым камітэце.

Са слоў аднаго з суразмоўцаў, топ-мэнэджар арыштаваны на 2 месяцы. Другая крыніца звязвае затрыманне з адгрузкай прадукцыі заніжанымі коштамі, як гэта было з гісторыяй на «БелАМА».

СК расследуе крымінальную справу ў дачыненні да гендырэктара ААТ «Кіроўная кампанія холдынгу «Лідсельмаш». Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя следчымі паводле ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

У холдынгу «Лідсельмаш» не пацвердзілі затрыманне гендырэктара. «Мы не маем такой інфармацыяй. Паводле нашых звестак, ён хварэе», - сказаў адзін з намеснікаў Вашкевіча. У характарыстыцы сітуацыі на прадпрыемстве ён адзначыў, што «завод працуе ў штатным рэжыме», але «цяпер міжсезонне і завод недастаткова загружаны, што адбіваецца на фінансавых паказчыках». Агулам жа «ўсе суперажываюць цяперашняй сітуацыі».

Лукашэнка прызначыў Юрыя Вашкевіча гендырэктарам «Кіроўнай кампаніі холдынгу «Лідсельмаш» у 2013 годзе.

Завод «Лідсельмаш» заснаваны ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжаная вытворчасць сельскагаспадарчага інвентару і самых простых сельгасмашын для коннай цягі. У былым Міністэрстве трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР завод «Лідсельмаш» быў адзіным прадпрыемствам у сваёй галіне, якое вырабляла навясныя і прычапныя сельгасмашыны і спецыялізавалася ў выпуску бульбасаджалак і бульбакапалак, якія пастаўляліся ва ўсе саюзныя рэспублікі і на экспарт.

Пасля развалу Савецкага Саюза кампанія не змяніла сваёй спецыялізацыі. У 2005 годзе «Лідсельмаш» асвоіў вытворчасць зернесушыльных комплексаў. 10 гадоў таму кампанія наладзіла выпуск сталёвых панэльных радыятараў вадзянога ацяплення «Лідзея». Сярэдняя вытворчая магутнасць цэха дазволіць вырабіць 240 тысяч радыятараў на год пры дзвюхзменным рэжыме працы, гаворыцца на сайце прадпрыемства.

«Кіроўная кампанія холдынгу «Лідсельмаш» аб'ядноўвае «Лідаграпраммаш», «Мазырсельмаш», «Ваўкавыскі завод КСОМ», «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод» і «Завод Мінскаграпраммаш».

«Лідсельмаш» таксама змяшчае аднайменны міні-футбольны клуб, якія неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках