28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

IndustriALL пра прафзвязы РЭП: Мы сваіх не здаём і заўсёды падтрымліваем

2
IndustriALL пра прафзвязы РЭП: Мы сваіх не здаём і заўсёды падтрымліваем

Найбліжэйшым часам у Брусэлі адбудзецца сустрэча прафзвязаў аб сітуацыі ў Беларусі.

У Пленуме Рады прафзвязу РЭП узяў удзел рэгіянальны прадстаўнік Глабальнага саюза IndustriALL што да СНД Вадзім Барысаў. Ён распавёў аб працы IndustriALL у абароне правоў прафзвязаў Беларусі і лідараў РЭП, аб далейшых планах супрацоўніцтва з беларускімі незалежнымі прафзвязамі, піша praca-by.info.

- Барацьба за правы - гэта сталая праца, часам руцінная; яна не заўсёды эфектна выглядае, але, раз мы за яе ўзяліся, будзем ісці да канца. Паколькі гэтая міжнародная машына - і МАП і IndutrиALL - закружылася, яна будзе круціцца, пакуль не перамеле, і пакуль мы не прыйдзем да патрэбных вынікаў. Часам на гэта трэба шмат часу, але прынцып у тым, што мы сваіх не здаём і заўсёды падтрымліваем, і ў гэтым сэнсе вы можаце на нас разлічваць.

Удзельнікі Пленума задавалі пытанні пра сітуацыю з прафсаюзным рухам у Расеі, пра тэндэнцыі ў сусветным рабочым руху. Вадзім Барысаў адзначыў агульныя негатыўныя тэндэнцыі ў сітуацыі з правамі работнікаў у краінах СНД.

- Усе гэтыя падвышэнні пенсійных узростаў ідуць супраць тэндэнцый сусветнага рынку працы, сусветнага прафсаюзнага руху. У Італіі ў мінулым месяцы пад ціскам прафзвязаў прынятая пастанова аб скарачэнні на 5 гадоў пенсійнага ўзросту, у Польшчы было прынятае падобнае. Больш за тое, у Італіі абмяркоўвалі ўсеагульны безумоўны базавы даход, большы за 700 еўраў, незалежна ад таго, працуе чалавек ці не. Гэта звязана з надыходам Індустрыі 4.0, з рабатызацыяй, з тым, што больш людзей будзе сыходзіць з вытворчасці. Моладзь не можа знайсці нармальных працоўных месцаў, а пры падвышэнні пенсійнага ўзросту пенсіянеры будуць трымацца за свае месцы. Ідзе страўліванне пакаленняў працоўнага класа паміж сабой. А калі ў цябе ёсць безумоўны базавы даход, то можна шукаць годную працу ў спецыяльнасці. У гэтым сэнсе тэндэнцыі, якія назіраюцца ў нашым рэгіёне, ідуць на шкоду рабочым, яны падрываюць асновы і правы прафзвязаў, атрымліваецца, што мы спрабуем ісці супраць агульнай сусветнай плыні.

Пасля Пленума Барысаў адказаў на некалькі пытанняў «Рабочей солидарности».

- Як вы ацэньваеце ролю прафзвязу РЭП у беларускім і міжнародным прафсаюзным руху? Наш прафзвяз невялікі, але чаму да яго такая ўвага?

- Я мяркую, і гэта не прыгожыя словы, што РЭП з'яўляецца такой эксперыментальнай пляцоўкай: у рамках гэтага прафзвязу шмат было і ёсць ініцыятыў, розных крэатыўных момантаў, якія вы выкарыстоўваеце ў сваёй працы. Можна расказваць пра вынікі прафсаюзнай работы нейкімі шэрымі бюракратычнымі словамі, а можна рабіць тое, што робяць актывісты РЭП. У прафзвязе ёсць тое, што называецца драйвам, ёсць энэргія, ёсць жыццё. А шмат людзей ці мала - гэта, напэўна, не самае галоўнае, таму што прафзвяз РЭП - гэта ў нейкай ступені квінтэсенцыя прафсаюзнага руху

Прафзвяз павінен несці ў сабе, у сваім «сэрца» чалавечую годнасць. Калі гэтага няма, усё астатняе сыходзіць на другі план, а вось менавіта абарона чалавечай годнасці - гэта галоўнае, без гэтага ўжо можна пра існаванне прафзвязу і не казаць. У прафзвязе РЭП і многія актывісты, і кіраўнік (цяпер, спадзяюся, часова «былы») Генадзь Фядыніч як раз і ўвасабляюць гэтыя рысы: крэатыўнасць, барацьбу за чалавечую годнасць. Мы бачым высокі ўзровень даверу да прафзвязу, - гэта таму што прафзвяз прадаўжае сваю працу, сваю барацьбу і не падлабуньваецца. Упэўнены, у РЭП ёсць чаму павучыцца і больш буйным прафзвязам

- У Беларусі практычна ўсякая дзейнасць, якая не супадае з тым, што загадваюць ўлады, уважаецца за палітычную. Як вы глядзіце на такую палітызацыю міжволі дзейнасці прафзвязаў?

- У нас у Расеі летась суд Пецярбурга прыняў пастанову аб ліквідацыі міжрэгіянальнага прафзвязу «Працоўная асацыяцыя». Яго абвінавацілі сярод іншага ў тым, што ён займаецца палітыкай. Палітыка, якой ён займаўся, была ў тым, што прафзвяз збіраў подпісы пад калектыўным лістом аб змене артыкула 134 Працоўнага кодэкса аб індэксацыі заробку. Калі гэта палітыка, тады ўсё, чым мы займаемся, - гэта палітыка. Тут наогул пытанне да прафзвязаў: доўга яны будуць шарахацца ад таго, што называюць палітыкай? Напрыклад, нашы прапановы ва ўнясенні змяненняў у бюджэт дзяржавы з патрабаваннем больш грошай перанесці на сацыяльныя выдаткі - гэта ўплыў на палітыку. Вядома, прафзвязы не імкнуцца да таго, каб захапіць уладу, але ўсе астатнія пытанні - гэта пытанні ўнутранай палітыкі дзяржавы.

- Што яшчэ можна чакаць ад міжнароднага прафсаюзнага руху ў справе беларускіх прафзвязаў?

- Мы будзем змагацца за скасаванне судовай пастановы і праводзіць міжнародныя мерапрыемствы з гэтай нагоды. У тым ліку, самым найбліжэйшым часам, у Брусэлі адбудзецца так званы country meeting - гэта сустрэча прафзвязаў што да канкрэтнай краіны, у гэтым выпадку гэтая краіна - Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках