20 красавiка 2024, Субота, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паабяцаў агульны з РФ адказ, калі ЗША размесцяць ракеты ў Еўропе

33
Лукашэнка паабяцаў агульны з РФ адказ, калі ЗША размесцяць ракеты ў Еўропе
ФОТА: САША ГУСАЎ

Дыктатар заявіў, што Крэмль не парушаў ДРСМД.

Лукашэнка выказаў асцярогі аб магчымым размяшчэнні Злучанымі Штатамі ракет у Еўропе.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што верыць расейскаму боку ў тым, што ён не парушаў Дамову аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД).

Што тычыцца патэнцыйнай пагрозы для бяспекі Беларусі, то Лукашэнка падкрэсліў, што «гэта (разрыў ДРСМД) катастрофа, асабліва для нас».

«Я баюся таго, што амерыканцы скарыстаюцца момантам - сарвалі гэтую дамову і размесцяць ракеты ў Еўропе. Вось тут ужо мала не падасца і нам. Таму нам трэба будзе разам з Расеяй думаць аб захадах у адказ. Ад гэтага нікуды не дзенешся, калі гэта адбудзецца. А горш будзе, калі гэтыя ракеты будуць размешчаныя (не дай бог, гіпатэтычна) на тэрыторыі Украіны. Таму мой адказ адназначны: я катэгарычна супраць (разрыву ДРСМД)», - заявіў ён.

Лукашэнка выказаў меркаванне, што NATO ўсё ж можа пайсці на размяшчэнне такіх ракет у Еўропе: «Мне здаецца, што хоць Паўночнаатлантычны альянс заяўляе аб тым, што яны не збіраюцца размяшчаць у Еўропе гэтыя ракеты, гэта проста блеф. У адваротным выпадку - навошта выходзіць? Навошта было разбураць гэтую дамову?» - адзначыў ён.

Нагадаем, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю Сharter97.org заявіў, што Расея можа размясціць у Беларусі ядзерную зброю.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках