Названыя самыя даступныя для турыстаў гарады Еўропы
2- 22.02.2019, 12:30
- 11,227
Абнародаваны спіс бюджэтных турыстычных кірункаў для падарожнікаў.
Нямецкае выданне Instyle апублікавала рэйтынг самых танных для падарожжа турыстычных гарадоў Еўропы. Першы радок заняла сталіца Украіны - Кіеў, піша «Сегодня».
«У сталіцы Украіны дзве ночы ў трохзоркавым гатэлі будуць каштаваць у сярэднім толькі 36 еўраў. Піва і капучына каштуюць менш за 1 еўра. Увогуле, выходныя на дваіх у Кіеве будуць каштаваць менш за 250 еўраў», - пазначана ў публікацыі.
Другое месца ў рэйтынгу бюджэтных гарадоў для падарожжаў на выходныя заняў польскі Кракаў, трэцяе - Варшава, на чацвёртым сталіца Сербіі Бялград, на пятым – вугорскі Будапешт.
Самыя бюджэтныя гарады Еўропы для падарожнікаў
Кіеў, Украіна
Кракаў, Польшча
Варшава, Польшча
Бялград, Сербія
Будапешт, Вугоршчына
Рыга, Латвія
Дрэздэн, Нямеччына
Бэрлін, Нямеччына
Браціслава, Славакія
Гамбург, Нямеччына