28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як правільна лекаваць застуду

7
Як правільна лекаваць застуду

Некаторыя спосабы лекавання застуды на самай справе шкодзяць.

Ледзь адчуўшы нядужанне, усе мы пачынаем піць гарачае малако, есці малінавае сочыва, хутацца ў пледы і жменямі глытаць аскарбінку. Аднак некаторыя з гэтых метадаў зусім не дапамагаюць арганізму змагацца з прастудай, а якраз наадварот, піша newsyou.info.

Застудзіўшыся, многія перш за ўсё кідаюцца піць растваральныя парашкі, якія паводле сцвярджэння вытворцаў змагаюцца з сімптомамі прастуды. І сапраўды, такія цуд-сродкі выдатна спраўляюцца з непрыемнымі праявамі хваробы: галаўным болем, тэмпературай, насмаркам. Аднак іхняе дзеянне кароткачасова. Да таго ж парашкі зусім не лекуюць застуду, а толькі здымаюць яе сімптомы. Таму захапляцца імі не варта. Падобныя сродкі добрыя толькі ў экстранных выпадках.

Тое самае можна сказаць і пра ссальныя цукеркі ад кашлю. Так, пры іх ужыванні на некаторы час можна адчуць палёгку. Але вірус у арганізме будзе па-ранейшаму добра пачувацца i размнажацца.

Судзіназвужальныя кроплі, якія многія імкнуцца хутчэй закапаць у нос пры першых прыкметах катару, таксама больш шкодзяць, чым дапамагаюць. Рэч у тым, што з вылучэннямі наш арганізм пазбаўляецца ад вірусаў. А прыпыняючы гэты працэс з дапамогай кропляў, мы, што называецца, закаркоўваем хваробу ўнутры. Акрамя таго практычна ўсе судзіназвужальныя прэпараты выклікаюць моцнае прывыканне.

Заўважыўшы нязначнае павышэнне тэмпературы цела, некаторыя тут жа спрабуюць яе збіць з дапамогай разнастайных лекавых прэпаратаў. А між тым рабіць гэтага не варта. Піць таблеткі трэба толькі тады, калі ваш градуснік паказвае вышэй за 39. У іншых выпадках павышэнне тэмпературы ідзе толькі на карысць. Так наш арганізм дае ведаць, што выявіў вірус і ўжо пачаў з ім змагацца. Бо вірусы гінуць менавіта пры высокай тэмпературы.

Усім нам з маленства казалі, што пры застудзе неабходна піць гарачую гарбату або малако, і, нацягнуўшы ваўняныя шкарпэткі на пару з цёплым швэдрам, захутацца ў коўдру. Гэта значыць для таго, каб хвароба адступіла, трэба як след выпацець. Гэта звыклае меркаванне сэнсу, вядома, не пазбаўленае. Аднак вядомы ўсім метад не зусiм добры. Па-першае, апаляльнае пітво толькі раздражняе і без таго запаленае горла. Напоі павінны быць цёплымі, але не гарачымі. Па-другое, ваўняныя шкарпэткі і швэдар – ворагі выздараўлення. Для таго каб тэмпература цела панізілася, лепш надзець лёгкую баваўняную піжаму. Арганізм павінен аддаваць цяпло, а не марынаваць яго пад шматлікімі пластамі ваўнянага кокана.

Дарэчы, насуперак распаўсюджанай думцы, мыцца пад цёплым душам падчас хваробы не проста можна, а нават трэба. Бо з потам на паверхню скуры выходзяць таксіны, а іх, вядома, проста неабходна змываць.

Мёд і малінавае сочыва, якія часцяком нудзяцца ў шафе, пры застудзе адразу знаходзяць сваё прымяненне. Але на самай справе гэтыя прысмакі могуць і значна пагоршыць стан хворага. Залішняя колькасць салодкага правакуе рэзкі выкід інсуліну ў кроў, які вынікуе слабасць і заняпад сілаў. Пагадзіцеся, што і без таго выматанаму застудай арганізму гэтыя праявы зусім не патрэбныя.

«Пры першых прыкметах застуды варта адразу выпіць некалькі аскарбінак, і прастуду як рукой здыме» – сцвярджаюць дасведчаныя хворыя. І гэта зразумела: вітамін С справядліва ўважаецца змагаром з разнастайнымі інфекцыямі. Аднак на самай справе падобны прыём аскарбінавай кіслаты не толькі бескарысны, але і небяспечны. Па-першае, арганізм ніколі не засвоіць дозу, большую за тую, якая яму неабходная. А па-другое, злоўжыванне аскарбінавай кіслатой можа прывесці да алергіі і парушэнняў у пячонцы. Так што падчас хваробы вітамін С лепш атрымліваць з звычайных прадуктаў: кіслай капусты або балгарскага перцу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках