26 красавiка 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Новыя санкцыі стануць шокам для эканомікі Расеі

29
Кудрын: Новыя санкцыі стануць шокам для эканомікі Расеі
ФОТА: REUTERS

Ніякага імунітэту да санкцый у Расеі няма, заявіў кіраўнік Падліковай палаты РФ.

У расейскай эканомікі няма ніякага імунітэту да санкцый, а новы санкцыйны пакет, распрацаваны ў ЗША, справакуе чарговы эканамічны шок, заявіў у аўторак кіраўнік Падліковай палаты Аляксей Кудрын, паведамляе finanz.ru.

Расея далучаная да сусветнага гандлю і на 70-80% залежная ад імпартных тэхналогій, перш за ўсё ў вытворчых галінах, і таму «адчувальная да любых санкцый звонку», цытуе Кудрына «Интерфакс».

«Я неаднаразова казаў, што Расея ўсё ж страчвае ад санкцый, і яна працягвае страчваць. На жаль, летась санкцыі на кампаніі холдынгу Дзерыпаскі і Вексельберга істотны ўплыў аказалі не толькі на рынак, але і на настрой, перш за ўсё, інвестараў», - патлумачыў кіраўнік ПП РФ.

«Мы не дабіраем і інвестыцый, і эканамічны рост, - паскардзіўся ён... - І тыя задачы, якія мы перад сабой ставім у частцы павышэння тэмпаў росту вышэй за сярэднесусветныя, больш складана дасягаць».

Ужо уведзеныя санкцыі, якія абмежавалі банкам і дзяржкампаніям доступ да доўгатэрміновых крэдытаў на Захадзе, а нафтагазавай галіне перакрылі прыток імпартных тэхналогій, эканомікай «як бы паглынутыя», сказаў Кудрын.

«Нашы прадпрымальнікі прыстасаваліся, бо, яны ў чымсьці сталі абмежаваныя, але яны неяк іншыя шляхі шукаюць. Прадпрымальніцтва - яно тым і адрозніваецца, што шукае свае новыя шляхі развязання», - сказаў ён.

«Але на жаль, любыя новыя санкцыі выклічуць новыя шокі і патрэбу новай адаптацыі. І яны могуць быць больш жорсткімі, чым тое, што ёсць цяпер», - папярэдзіў кіраўнік ПП.

Нагадаем, за 2018 год у кангрэс ЗША было ўнесенае 10 законапраектаў што да захадаў супраць Расеі - ад прызнання РФ дзяржавай тэрарызму да адключэння дзяржбанкаў ад магчымасці праводзіць аперацыі ў далярах.

Гэтыя ініцыятывы былі падсумаваныя ў законапраект DASKA, які патрабуе пашырыць «чорны спіс» чыноўнікаў алігархаў, забараніць замежным інвестарам купляць дзяржаўныя аблігацыі РФ і ўнесці прынамсі адзін дзяржбанк у «чорны спіс» з блакаваннем актываў і немагчымасцю мець карэспандэнцкія рахункі ў ЗША.

У лютым група сенатараў унесла на разгляд узмоцненую версію гэтага законапраекта. Ён дапускае санкцыі не толькі супраць дзяржаўных банкаў, але таксама супраць любых крэдытных арганізацый, уцягнутых у падтрымку «шкоднаснай дзейнасці» Крамля, а таксама патрабуе адрэзаць ад інвестыцый усе ЗПГ-праекты расейскіх кампаній за мяжой.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках