20 красавiка 2024, Субота, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне: Паўночны струмень-2 - палітычная зброя Расеі

3
Расследаванне: Паўночны струмень-2 - палітычная зброя Расеі

Для лабіявання праекта выкарыстоўваюцца метады спецслужбаў.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і дзяржаўная карпарацыя "Газпрам" выдаткоўваюць на лабіяванне трубаправода "Паўночны струмень-2" шматмільярдныя сумы, каб падкупіць высокапастаўленых палітыкаў розных краін, сцвярджае дацкі журналіст Енс Хофсгаард, паведамляе "Нямецкая хваля".

Яго кніга-расследаванне "Сквапнасць, газ і грошы: як Нямеччына рызыкуе будучыняй Еўропы праз Nord Stream" выйшла ў перакладзе на нямецкую мову ў панядзелак, 18 лютага, у выдавецтве Europa Verlag.

Як заявіў Хофсгаард на прэзентацыі ў Бэрліне, "забеспячэнне стабільных паставак прыроднага газу ў ЕЗ не з'яўляецца сапраўднай мэтай Nord Stream. Газаправод - гэта палітычная зброя для Расеі і грашовы друкаваны станок для асяроддзя Уладзіміра Пуціна".

Подкуп, запалохванне, сэкс-шпіянаж

Са звестак Хофсгаарда, для прасоўвання праекта "Паўночны струмень-2" выкарыстоўваюцца подкуп палітыкаў і чыноўнікаў, запалохванне крытыкаў і нават такія метады спецслужбаў, як сэкс-шпіянаж, калі патрэбны чалавек пачынае блізкія стасункі для кампрамату, якія таемна дакументуе, а ахвяра зазнае шантаж.

Кіраўнік дырэктар кампаніі Nord Stream AG Маціяс Варніг (Matthias Warnig) у часы ГДР служыў у "штазі" у Дрэздэне ў той жа час, калі там знаходзіўся тагачасны агент КДБ Пуцін, паказвае Хофсгаард.

Падтрымліваючы праект, Нямеччына "аслабляе сувязі ўнутры ЕЗ", дапамагаючы Пуціну рэалізаваць мару пра вяртанне Расеі статусу супердзяржавы. Пад пагрозай перш за ўсё Польшча, Эстонія, Літва і Латвія, а таксама Швэцыя, Фінляндыя і Данія, але ў найбольшай ступені закранутыя інтарэсы Украіны, падкрэслівае дацкі журналіст.

Са слоў аўтара, падчас працы над кнігай ён выкарыстаў "дакументацыю пяці міністэрстваў Даніі, справаздачы і экспэртныя высновы амаль усіх уцягнутых у праект краін Балтыйскага рэгіёну, доступ да канфідэнцыйных дакументаў ЕЗ і апублікаваную перапіску Дзярждэпартамента ЗША з пасольствамі ў Расеі, Нямеччыны, Польшчы і Скандынавіі".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках