28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнкер: Еўразвяз гатовы адкласці Brexit

Юнкер: Еўразвяз гатовы адкласці Brexit
ЖАН-КЛОД ЮНКЕР
ФОТА: AP

Але Брытанія павінна сама праявіць ініцыятыву і папрасіць больш часу.

Еўрапейскі Звяз даў зразумець, што дазволіць Вялікабрытаніі адкласці выхад з блока, калі яна пра гэта папросіць.

Такую выснову можна зрабіць са слоў прэзідэнта Еўракамісіі Жан-Клод Юнкера, паведамляе DPA.

"Кожная пастанова прасіць больш часу ляжыць на Вялікабрытаніі. Калі такі запыт будзе зроблены, ніхто ў Еўропе не будзе супраць гэтага. Калі вы спытаеце, як надоўга можна адкласці выхад, у мяне няма часовых рамак", - сказаў Юнкер.

"Калі справа даходзіць да Brexit, гэта - як быць перад судамі або ў адкрытым моры, мы знаходзімся ў руках Бога", - дадаў прэзідэнт Еўракамісіі.

Юнкер на гэтым тыдні павінен сустрэцца з брытанскай прэм'еркай Тэрэзай Мэй, якая ўжо заяўляла, што не збіраецца адкладваць Brexit і мае намер вывесці краіну з ЕЗ 29 сакавіка.

Раней Мэй заяўляла ў Брусэлі, што зможа дамагчыся ўхвалення пагаднення ад брытанскіх дэпутатаў, калі будуць гарантыі невяртання да памежнага кантролю паміж Паўночнай Ірландыяй і Рэспублікай Ірландыя.

Але параза ўрада ў сімвалічным галасаванні ў парламенце Вялікабрытаніі 14 лютага аслабіла ейнае абяцанне і павялічыла рызыка "жорсткага" Brexit праз 40 дзён.

У панядзелак брытанскі міністр у пытаннях Brexit Стыў Барклай сустрэнецца з галоўным перамоўшчыкам ЕЗ Мішэлем Барні, дата перамоў Мэй з юнкерам пакуль невядомая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках