18 красавiка 2024, Чацвер, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белмытнясэрвіс» пра затрыманне гендырэктара: Яго проста няма

24
«Белмытнясэрвіс» пра затрыманне гендырэктара: Яго проста няма

Куды знік кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства?

Аб затрыманні кіраўніка РУП «Белмытнясэрвіс» Юрыя Караля выданню onliner.by паведаміў чытач, які сам даведаўся пра гэта ад калег. Нібыта разам з гендырэктарам затрыманыя яшчэ пяць чалавек. У прыёмнай Караля нам паведамілі, што ён пакуль адсутнічае, калі будзе - невядома. Інфармацыю аб затрыманні тут не абмяркоўваюць: «На сёння яго проста няма».

Кіраўніцтва прадпрыемства ад каментароў устрымалася.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося 18 лютага.

«Афармленне спыненае, грузы стаяць, прызначаюцца ацэначныя і таваразнаўчай экспэртызы на ўсе грузы і ўсе тыпы тавараў, - паведамляюць перавозчыкі. - Выпуск толькі на ўзгадненне з начальнікам мытні - асабіста і пад асабістую адказнасць - пасля татальных праверак кошту тавару ад вытворцы, з дадаткам прайс-лістоў вытворцаў да дакументаў праверкі».

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытнясэрвіс» заснавана Дзяржаўным мытным камітэтам у 1999 годзе. На сайце кампаніі пазначана, што яна працуе ў сферы лагістычных паслуг, уключаючы складскую апрацоўку, мытнае афармленне, даручальніцтва, экспэдаванне, міжнародныя перавозкі грузаў любым тыпам транспарту, распрацоўку і рэалізацыю спецыяльнага праграмнага забеспячэння.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках