28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронца Курапатаў збіў на аўто музыка Лабанок

Абаронца Курапатаў збіў на аўто музыка Лабанок
АНАТОЛЬ ЛАБАНОК

ДАІ забрала ў яго пасведчанне кіроўцы.

У Курапатах 16 лютага здарыўся чарговы інцыдэнт. Аўтамабіль «Лада» ўчыніў наезд на лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча. Наезд быў дастаткова моцны. Дзяніса «хуткая дапамога» адвезла ў шпіталь, передае nn.by.

Як потым высветлілася, за стырном аўто быў музыка, кантрабасіст Анатоль Лабанок. Ён прыязджае выступаць у рэстарацыю «на касцях». Адна з абаронцаў Курапатаў Ганна Шапуцька кажа, што Лабанок нават не збіраўся спыняцца і ехаў па сустрэчнай паласе. У Дзяніса Урбановіча няма пераломаў, але маюцца моцныя ўдары.

Міліцыя праводзіла эксперымент з Анатолем Лабанкам, у музыкі забралі пасведчанне кіроўцы. Машына была зарэгістраваная на яго дачку Наталлю, якая таксама потым прыехала ў Курапаты.

Анатоль Лабанок грае на кантрабасе, а таксама вучыць дзяцей гранню на гітары ў дзіцячай музычнай школе Менска №18. Калісьці ён выступаў з беларускім бардам Алесем Камоцкім. Праўда, Камоцкі сказаў, што сувязі даўно згубленыя і апошняе сумеснае выступленне было ў 2014 годзе.

Нам удалося звязацца з Анатолем Лабанкам, каб пачуць ягоную версію таго, што адбылося.

КАНТРАБАСІСТ АНАТОЛЬ ЛАБАНОК

«Я ўбачыў, што гэтыя людзі выклалі ў інтэрнэт пра мяня, і зразумеў, што сутыкнуўся з подлымі і хлуслівымі людзьмі. Гэта чыстая правакацыя. Ёсць улады, якія разбяруцца і вынесуць вердыкт, хто мае рацыю, а хто не.

Я не хачу нічога казаць, бо ўжо выслухаў пра сябе столькі бруду: і пра сваё прозвішча, і пра паходжанне.

Я раней думаў, што Беларускі народны фронт [БНФ як арганізацыя не пікетуе «Паедзем, паядзім», але там удзельнічаюць асобныя сябры арганізацыі - заўв.] - гэта прыстойныя людзі, якія перажываюць за нацыянальную свядомасць, а яны проста пагалоскі збіраюць і абліваюць брудам.

На мяне пачалі гаварыць, што я расеец, што ў мяне дзед у НКВД служыў. Адразу так сталі агаворваць. У мяне партызанскія карані, што па мамінай лініі, што па бацькавай. Яны нават гісторыі сваёй не ведаюць.

У Курапатах хай збіраюць грошы, ставяць помнікі, вянкі, збіраюцца, успамінаюць. А не гэтымі радыкальнымі метадамі, што гэта за метады такія? Любы мір лепшы чым вайна. А гэта вайна! На маленькім узроўні, але вайна, правакацыя.

На якой аснове вы перагароджвае дарогу? Хто ім даў права? Яны не разумеюць, што парушаюць правілы дарожнага руху? Прычым планамерна парушаюць. Там гісторыі няма, гэта пастановачны момант.

Што там у інтэрнэце напісалі? Што ён прабіў галаву? Гэта не праўда! Удар пляча і ўсё. Я ж бачыў даведку. Ніхто ніякіх галоў не біў, бл... Я вам сказаў усё, што хацеў, больш не тэлефануйце мне».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках