У Віцебскай ветэрынарнай акадэміі забаранілі трымаць рукі ў кішэнях і слова «блін»
52- 18.02.2019, 15:21
- 30,432
Унутраныя правілы навучальнай установы шакуюць.
Ва ўсіх навучальных устаноў ёсць унутраныя правілы. Звычайна гэта сумны шаблонны дакумент, ніхто не дачытваў яго далей за назву. І дарма! Бо часам аўтары зрываюцца ў творчасць, піша onliner.by.
У супольнасці «адлічана» звярнулі ўвагу на «Правілы», якія сфармулявалі ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Тут пастараліся прадугледзець усё: ад пацалункаў і татуіровак на твары да слоў-паразітаў і абыходжання з гарачым супам.
Дзейныя правілы паводзін студэнтаў у Віцебскай дзяржакадэміі ветэрынарнай медыцыны зацверджаныя кіраўніцтвам ВНУ ў кастрычніку мінулага года. Гэта пасрэдны з выгляду дакумент, ён выкладзены на сайце ВНУ. Нядаўна ў кагосьці выстарчыла сіл дачытаць да 4-й часткі - там і выявілася цікавае.
Па-за законам на тэрыторыі акадэміі і ў інтэрнатах абвешчаныя словы-паразіты («як бы», «тыпу», «блін» і таму падобныя).
Падчас размовы са старэйшымі забаронена «трымаць рукі ў кішэнях, а таксама залішне жэстыкуляваць імі» (хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе жэстыкуляцыя не кішэнямі, а рукамі, але лепш перастрахавацца).
Недапушчальныя абдымкі і зацяжныя пацалункі. (Тут, мабыць, нейкія лібералы абаранілі кароткія таварыскія пацалункі.)
Пірсінг і татуіроўкі на твары таксама касуюцца.
Агавораныя і іншыя правіны. За парушэнні прадугледжаная стандартная дысцыплінарная адказнасць: заўвага, вымова, высяленне з інтэрната, адлічэнне. А кожны свядомы студэнт абавязаны спыняць беспарадак.
Як свабодалюбнаму і шчадралюбнаму студэнту цяпер пражыць без татуіроўкі на твары і кароткай спадніцы - незразумела. «Цікава, калі зайсці ў спадніцы на 10 см вышэй калена, абняць аднагрупніка, сесці з ім уздоўж сцяны, сказаць «як бы» і трымаць рукі ў кішэнях - гэтага дастаткова, каб адлічылі?» - любяць эксперыменты больш жорсткія паўстанцы з супольнасці «адлічылі».
Абы не разлівалі на сябе гарачы кампот...