3 траўня 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Уладзіміра Вялічкіна

1
Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед Уладзіміра Вялічкіна
УЛАДЗІМІР ВЯЛІЧКІН
ФОТА: «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

Затрыманне міліцыяй праваабаронцы з'яўляецца нічым іншым, як пераследам за яго дзейнасць.

Заяву праваабарончага цэнтру «Вясна» апублікаваў сайт spring96.org:

- 16 лютага 2019 года ў Берасці супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы праваабаронца, сябра ПЦ «Вясна» Уладзімір Вялічкін.

Паводле папярэдняй інфармацыі ён абвінавачваецца ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння на падставе арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»), а менавіта за нібыта ўдзел у мірным сходзе грамадзян, якія кожную нядзелю ў знак пратэсту супраць будаўніцтва экалагічна шкоднага прадпрыемства ў вырабе акумулятарных батарэй выходзяць на цэнтральную плошчу горада і кормяць галубоў.

Уладзімір Вялічкін ажыццяўляў маніторынг рэалізацыі грамадзянамі свабод мірных сходаў і выказвання свайго меркавання, гарантаваных Канстытуцыяй краіны і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, і ў сувязі з гэтым прысутнічаў на ўсіх мірных сходах, якія адбываюцца з гэтай нагоды ў горадзе.

Затрыманне міліцыяй Уладзіміра Вялічкіна з'яўляецца нічым іншым, як пераследам за яго праваабарончую дзейнасць.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна», выказваем рашучы пратэст і патрабуем ад уладаў Беларусі:

- неадкладна спыніць пераслед праваабаронцы і сябра ПЦ «Вясна» Уладзіміра Вялічкіна ў сувязі з ажыццяўленне ім легітымнай праваабарончай дзейнасці і зняць з яго ўсе выстаўленыя абвінавачанні;

- гарантаваць грамадзянам магчымасць рэалізаваць сваё права на мірныя сходы і выказванне свайго меркавання, у тым ліку і ў экалагічных пытаннях г. Берасця, без ціску і пераследу з боку спецслужбаў;

- спыніць распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да затрыманых 16 лютага грамадзян У. Вялічкіна і В. Козака і ўстрымацца ад такіх негатыўных практык у будучыні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках