6 траўня 2024, панядзелак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт «зладзіў цырк на дроце», каб выгарадзіць чыноўніка і міліцыянта

12
Следчы камітэт «зладзіў цырк на дроце», каб выгарадзіць чыноўніка і міліцыянта

Магілёўскі журналіст шукае следчага, які здольны выконваць сваю працу.

Работнікі СК зацягнулі карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча ў «займальнае шоў». Замест таго, каб вынесці канчатковую пастанову паводле ягонай заявы, яны ганяюць ягоныя звароты па паверхах міжраённага аддзела Следчага камітэта ўжо некалькі месяцаў, піша mspring.online.

Журналіст ужо некалькі гадоў спрабуе распачаць крымінальную справу ў дачыненні да чыноўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанціна Кісцянёва і міліцыянта Сяргея Калеснікава. На ягоную думку, яны перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы і злоўжылі уладай, калі не пусцілі яго як журналіста на сход гаражнага кааператыва «Спадарожнік-2008" у 2017 годзе.

- Кожны раз пасля таго, як супрацоўнікі СК адмаўляліся распачынаць крымінальную справу, я звяртаўся ў суд з заявай аб скасаванні пастановы аб такой адмове. Аднак кожны раз мне прыходзіла паведамленне, што абскарджаная мною пастанова ўжо скасаваная, - абураецца Лапцэвіч.

У спробе выгарадзіць міліцыянта і чыноўніка, Следчы камітэт звярнуўся да нетрывіяльных метадаў: спачатку ніжэйшы работнік адмаўляе Лапцэвічу, а потым ягоны начальнік з СК касуе пастанову свайго падначаленага - і журналісту трэба пачынаць усё спачатку.

- Напрыклад, старшы следчы Рыбакоў адмовіў у распачынанні крымінальнай справы 20 снежня 2018 года. Гэтая адмова ў распачынанні крымінальнай справы была скасаваная 15 студзеня 2019 года начальнікам КПК УСК. Адмова Рыбакову ад 25 студзеня 2019 года была скасаваная ягоным начальнік 28 студзеня. 7 лютага мне зноў адмоўлена ў распачынанні крымінальнай справы. Я зноў меруся абскардзіць адмову ў судзе, але думаю, што да суда яна зноў будзе скасаваная, - выказаў меркаванне Лапцэвіч.

Ён упэўнены, што тых матэрыялаў, якія назапасіліся ўжо за 11 праверак, следчаму Рыбакову стала б на тое, каб аднавіць сітуацыю ўчынення чыноўнікамі і міліцыянерам злачынстваў з дакладнасцю да хвіліны. Але замест гэтага журналіста шпігуюць адмовамі, але пры гэтым не даюць абскардзіць пастановы ў судзе.

- Я мяркую, што падзеі - гэта проста цырк на дроце з боку работнікаў Следчага камітэта. Я хачу, каб матэрыялы праверак перадалі следчаму, які ўсё ж такі здольны распачаць крымінальную справу паводле маёй заявы, - сказаў журналіст.

Пра гэта ён папрасіў у начальніка ўправы Следчага камітэта Магілёўскай вобласці, якому напісаў скаргу на дзеянні ягоных падначаленых.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках