29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Данецка прагрымелі тры магутныя выбухі

У цэнтры Данецка прагрымелі тры магутныя выбухі

Адзін з іх быў каля «адміністрацыі ДНР».

Тры выбухі скаланулі цэнтр акупаванага Данецка ў панядзелак раніцай.

Як інфармуе Цензор.НЕТ, пра гэта пішуць тутэйшыя жыхары ў сацыяльных сетках, а таксама паведамляюць рэсурсы тэрарыстаў.

"Данецк. Цэнтр. Вельмі моцны выбух, падобны да таго, што быў у "Сэпары", "Магутны выбух, ехала па Універсітэцкай, праспект Камсамольскі, быццам дзесьці побач", "А каго шуганулі ў нашым цэнтры светабудовы?", "бульвар Пушкіна пачуў два запар і ўбачыў стаўбун дыму ля гаражоў за Шахцёрам", "Здаецца, кагосьці ўтылізуюць?", "Магутна прагрымела, нават сцяна здрыганулася", - сабраў "Востраў" рэакцыю сацыяльных сетак на выбух у акупаваным горадзе.

Паводле інфармацыі выдання, самі тэрарысты паведамілі, што "сёння пад 9:00 раніцы ў цэнтры Данецка прагрымелі тры выбухі. Два выбухі на бульвары Пушкіна, трэці побач з скрыжаваннем Пушкіна/РККА".

Прычым ваеўнікі традыцыйна, не чакаючы аб'ектыўнага расследавання, без якіх-небудзь довадаў усклалі віну за выбухі на ўкраінскую старану. "Паводле папярэдніх звестак былі скінутыя выбуховыя прылады пры дапамозе беспілотніка", - заявіў адзін з тэрарыстаў.

Зрэшты, у сеціве ўжо адрэагавалі на версію са скіданнем бомбы з БЛА.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках