19 красавiка 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 прычын есці яблыкі штодзень

7
10 прычын есці яблыкі штодзень

Экспэрты выкрылі ўсю шырыню абсягу ўжывання яблыкаў.

Яблыкі па-аматарску прапісваюць ад бледнасці, ад трывожнасці і для павышэння імунітэту, але напраўду гэта яшчэ дробязі ў параўнанні з тым спісам хвароб, якім яны дапамагаюць даваць рады. Нездарма ж кажуць, што, калі з'ядаць адзін яблык на дзень, не патрэбны будзе ніякі доктар.

Экспэрты выкрылі ўсю шырыню абсягу ўжывання яблыкаў, каб вы пачыналі іх есці проста зараз і тым самым засцераглі сябе ад шматлікіх хвароб у будучыні, паведамляе healthinfo.ua.

Прафілактыка хвароб сэрца

У яблыках змяшчаецца абалоніна, якая здольная знізіць узровень халестэрыну, назапашванне якога прычыняецца да закаркоўвання артэрый і з'яўлення праблем з сэрцам. Акрамя таго, змешчаныя ў яблыках антыаксіданты абараняюць сэрцава-судзінную сістэму. Яны не даюць тлушчам запасіцца на сценках артэрый і звужаць іх.

Зніжаюць рызыку развіцця дыябету

Чалавек, які за дзень з'ядае хоць бы адзін яблык, менш рызыкуе хварэць на дыябет у параўнанні з тым, хто гэтага не робіць. Рэч у тым, што пекцін, ён жа абалоніна, які змяшчаецца ў яблыках, дапамагае рэгуляваць яшчэ і ўзровень цукру ў крыві. А ўсё дзякуючы здольнасці вызваляць цукры і цяжкія металы, напрыклад, іртуць і волава.

Антыканцэрагенныя ўласцівасці

У яблыках змяшчаюцца ў вялікай колькасці кверцэцін і катэхіны. Гэтыя антыаксіданты душаць малекулы вольных радыкалаў, якія часта прычыняюцца да з'яўлення ракавых каморак. А злучэнні, якія знаходзяцца ў яблычнай лупіне, могуць сыграць вызначальную ролю ў прафілактыцы рака пячонкі, тоўстай кішкі і малочнай залозы. Са слоў Адыле Фэрнандэс, лекаркі, якая перамагла рак: «Чырвоны яблык атручвае не толькі Беласнежку, але і рак».

Паляпшаюць здароўе мозгу

У яблычнай лупіне змяшчаецца магутны антыаксідант кверцэцін. Ён мацнейшы за вітамін С у функцыі абароны каморак мозгу ад пашкоджанняў. Такім чынам, толькі адзін яблык на дзень спрыяе захаванню добрай памяці і прадухіляе розныя неўралагічныя праблемы.

Чысцяць зубы

Яблыкі - гэта прыродная шчотка. Шчыльная мякаць плоду дапамагае ачысціць эмаль, а квас, які ў ім змяшчаецца, - пазбавіцца ад бактэрый, якія выклікаюць карыес.

Вядома, яблыкі не змогуць бездакорна вычысціць паражніну рота, але дакладна будуць карысныя ў экстранных сітуацыях, калі пад рукой раптам не знойдзецца шчоткі і зубной пасты.

Нармалізуюць працу шчытавіцы

Яблыкі хоць і не марскога паходжання, але яны таксама маюць дастаткова ёду. Не столькі ў самой мякаці, колькі ў зярнятках. Іх можна і трэба з'ядаць, каб зліквідаваць дэфіцыт ёду, але не больш за шэсць зярнятак за дзень.

Умацоўваюць нэрвы

У яблыках змяшчаюцца такія карысныя для нэрвовых каморак рэчывы, як вітаміны групы В, глутамінавы квас і фосфар. Усе яны дапамагаюць лягчэй даваць рады дэпрэсіям, хранічнай стомленасці і млявасці.

Падаўжаюць маладосць

Дзякуючы антыаксіданту вітаміну С яблыкі можна небеспадстаўна называць "маладзільнымі". Яны дапамагаюць падаўжаць маладосць нашай скуры і падтрымліваць яе тонус, а змешчаныя ў іх пекціны спрыяюць лепшай выпрацоўцы калагену.

Дапамагаюць схуднець

Не адзін дзясятак дыет грунтуецца на яблычных перакусках. За кошт вялікага змяшчэння абалоніны і вады яблыкі сапраўды дапамагаюць схуднець. Да таго ж яны валодаюць цудоўным уласцівасцю прытупляць пачуццё голаду. Калорый у яблыках мала, змяшчэнне каштоўных вітамінаў і мікраэлементаў - вялікае. Важны нюанс: сядзець на яблычнай дыеце з свежых пладоў можна толькі людзям са здаровым страўнікам. Астатнім лепш прымаць іх у печаным выглядзе.

Мацуюць цягліцы

Амэрыканскія навукоўцы давялі, што яблыкі - адзін з найлепшых сродкаў прадухілення атрафіі цягліц: захворванні, ад якога дагэтуль не знойдзеныя лекі. У лупіне яблыкаў змяшчаецца урсолавы квас, якая можа паўплываць на хваробу. Яна спрыяе павелічэнню цяглічнай масы, перапраграмуючы гены, якія адказваюць за страту цяглічнай масы і замену яе на тлушч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках