6 траўня 2024, панядзелак, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ліквідаваў свой ІАЦ

27
Лукашэнка ліквідаваў свой ІАЦ

Функцыі Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра будзе выконваць БІСД.

Як высветлілася, указ аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) ліквідуе Інфармацыйна-аналітычны цэнтр. Новая структура фактычна замяніла ІАЦ, паведамляе «Радыё Свабода».

Указ Аляксандра Лукашэнкі аб стварэнні БІСД быў апублікаваны 18 лютага. Раней стварэнне БІСД анансавалася, але аб ліквідацыі ІАЦ не паведамлялася.

Перад БІСД стаяць задачы, падобныя да тых, што ў 2006 годзе ставіліся перад ІАЦ: аналіз стану міжнародных дачыненняў і геапалітычных змен, аналіз унутрыпалітычных працэсаў і падрыхтоўка рэкамендацый унутранай палітыкі, маніторынг СМІ і правядзенне сацыялагічных даследаванняў і гэтак далей.

Маёмасць і памяшканні ІАЦ пераходзяць да БІСД. Памеры штата інстытута не раскрываюцца. Два пункты ўказа аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстання».

Назва дзяржаўнага інстытута вельмі падобная да незалежнага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, больш вядомага з англамоўнай абрэвіятуры BISS. Але дзяржаўны БІСД мае іншую назву Belarusian Institute of Strategic Researches або BISR.

Дырэктар БІСД Алег Макараў 17 лютага выступіў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1». Сярод іншага ён распавёў, што інстытут будзе «супрацьстаяць фэйкавым навінам»:

«Не існуе міністэрства праўды, няма праўды ў апошняй інстанцыі, - казаў Макараў. - Мне здаецца, супрацьстаяць гэтым пагрозам трэба ўзважаным і адказным напаўненнем інфармацыйнай прасторы, тым разуменнем падзей, якое ёсць у людзей, якія прафесійна займаюцца тэмай і заслугоўваюць даверу. І тым самым падвышаць інфармаванне насельніцтва аб тым, што адбываецца, не патрабуючы ад іх падпарадкавання да аднаго меркавання».

Пры ўсім гэтым, нярэдка на фэйках ловяць cамую беларускую дзяржаўную ТВ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках