19 красавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На колавай пад Віцебскам перавярнулася фура

На колавай пад Віцебскам перавярнулася фура
ФОТА: ДАІ

Кіроўца ў рэанімацыі.

Аварыя адбылася ўвечары 16 лютага на дарозе Р-87 каля вёскі Сялюты Віцебскага раёна, паведамляе ДАІ рэгіёну.

44-гадовы кіроўца, кіруючы цягачом DAF у счэпцы з паўпрычэпам Kogel, пры праездзе колавай развязкі з аўтадарогай Р-87 Віцебск - Ворша не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Кіроўца заціснула ў кабіне, яго даставалі ратавальнікі, паведамляе МНС.

Мужчына атрымаў розныя траўмы. Ён шпіталізаваны ў рэанімацыю абласной клінічнай лякарні.

Праводзіцца праверка абставін ДТЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках