Аліна Талай перамагла ў адкрытым чэмпіянаце Бэльгіі
1- 17.02.2019, 21:00
- 12,544
Гэта быў першы старт беларускай спартоўкі пасля траўмы.
Сёння на чэмпіянаце Бэльгіі беларуская бар’ерыстка Аліна Талай упершыню выйшла на старт пасля траўмы і атрымала ўпэўненую перамогу, а таксама выканала нарматыў на чэмпіянат Еўропы ў памяшканні ў Глазга, паведамляе прэс-служба БФЛА.
У папярэднім забегу рэкардсмэнка Беларусі Аліна Талай прабегла дыстанцыю 60 м з бар'ерамі за 8,00 секунды і выйшла ў фінал з першым вынікам, дзе змагла палепшыць свой паказчык - 7,96 секунды. Гэта цяпер трэці вынік сезона ў Еўропе.
Нагадаем, у верасні Аліна перанесла аперацыю. Пасля чаго спартоўка даволі хутка вярнулася да трэніровачнага працэсу, ужо аднавілася і знаходзіцца ў выдатнай форме.