Відэафакт: Бліндаж баевікоў на Данбасе ўзляцеў пасля ўдару УСУ
22- 17.02.2019, 18:26
- 31,154
Аб'яднаныя сілы Украіны знішчылі ўмацаванне расейскіх акупантаў.
Падраздзяленне аб'яднаных сіл на Данбасе дакладным ударам знішчыла ўмацаванне пяхоты гібрыднага войска РФ.
Відэа апублікаваў украінскі афіцэр УСУ Анатоль Штэфан з пазыўным "Шцірліц" у сваім Facebook, піша liga.net.
УСУ ўдарылі ў бліндаж баевікоў: "Трапны стрэл або як у байніцу ўлятае асінае джала, ды так, што рэшткі бліндажа робяць феерычныя кульбіты ў паветры".
Штэфан таксама паведаміў, што, са звестак выведкі, знішчаны кулямётны разлік акупантаў і ліквідаваныя два баевікі.
Вайсковец не ўдакладніў, у які менавіта дзень знятае відэа.