20 красавiка 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ружанах перавярнуўся грузавік з бярвёнамі

23
У Ружанах перавярнуўся грузавік з бярвёнамі
ФОТА: BRESTCITY.COM

Загінулі шасцімесячнае дзіця і ягоная бабуля.

ДТЗ адбылося 17 лютага блізу 12 гадзін дня ў Ружанах Берасцейскай вобласці, паведамляе kp.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавік МАЗ з поўным прычэпам бярвення аб'язджаў пешаходаў, якія ішлі па краі праезнай часткі. Падчас манеўру прычэп перакуліўся, і бярвёны выпалі проста на жанчын з дзіцем у вазку.

ЛЕСАВОЗ НАКІРОЎВАЎСЯ Ў ІВАЦЭВІЧЫ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА МУС

На месцы загінулі 6-месячнае немаўля і ягоная бабуля, 44-гадовая мясцовая жыхарка. У рэанімацыю ў цяжкім стане забралі 25-гадовую маці немаўляці, удакладняюць ў ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

ФОТА: BRESTCITY.COM
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках