На 55-й Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы Беларусь прадстаўляў амбасадар у Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка
12- 17.02.2019, 15:36
- 13,693
У мерапрыемстве таксама браў удзел старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Пра гэта ў адказе на пытанне карэспандэнта БелТА заявіў начальнік управы інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Ён паведаміў, што Беларусь на 55-й Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы прадставіў амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. У мерапрыемстве таксама ўзяў удзел старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.
Таксама БелТА паведамляе, што беларускім бокам рыхтаваўся візіт Лукашэнкі ў Мюнхен на канферэнцыю ў бяспецы, аднак праз часовыя накладкі і неабходнасць развязання важных пытанняў беларуска-расейскіх стасункаў у гэты раз удзел у Мюнхенскай канферэнцыі не прадставіўся магчымым.