Беларусь можа стаць для Расеі другім Афганістанам
33- 17.02.2019, 14:38
- 32,844
Беларусы з дзяцінства ўвабралі ў сябе партызанскі розум.
Сваёй агрэсіяй супраць Украіны і незаконнай анэксіяй Крыма Уладзімір Пуцін зрабіў больш, чым хто-небудзь іншы, для стварэння ўкраінскай нацыі. Цяпер крамлёўскі лідар спрыяе кансалідацыі беларускай нацыі - і гэта зробіць ягоныя мары аб новым Савецкім Саюзе немагчымымі, піша ўкраінскае выданне «Главред».
У абодвух выпадках Пуцін патрапіў у пастку ўласнай бяспекі: ён мог бы дасягнуць сваіх мэтаў, калі б выкарыстаў больш кампрамісную тактыку.
Рыгор Кастусёў, лідар «Беларускага народнага фронту», сцвярджае, што расейцы не разумеюць беларусаў ці таго, з чым яны сутыкнуцца, калі паспрабуюць анэксаваць краіну.
«Расейскія СМІ і палітыкі кажуць, што калі беларус гаворыць па-беларуску, ён ужо беларускі нацыяналіст. Але я пытаюся: «Калі расеец размаўляе па-расейску, ён нацыяналіст?».
«Беларусы разумныя і бачаць, што адбываецца з іншымі рэгіёнамі, якія Расея спрабуе кантраляваць: Крым, Абхазія і Паўднёвая Асеція не сталі жыць лепш», - мяркуе палітык;
Са слоў Кастусёва, калі Расея паспрабуе акупаваць Беларусь, яна знойдзе «не крымскі сцэнар, а афганскі: беларусы з дзяцінства ўвабралі ў сябе партызанскі розум, і шмат хто будзе гатовы ісці ў лясы».