29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Паэт па-рыцарску служыць Беларусі ды ў яе верыць

1
Уладзімір Някляеў: Паэт па-рыцарску служыць Беларусі ды ў яе верыць
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

У Менску прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Міхася Стральцова.

У Менску ўрачыста адкрыўся 8-ы міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці паэта Міхася Стральцова. Імя лаўрэата, як звычайна, да апошняга трымалася ў таямніцы, аднак сёлета стала поўнай нечаканасцю, паведамляе «Белсат».

Лаўрэат цяперашняй Стральцоўскай прэміі - маладая паэтка з Гішпаніі Анхель Эспіноса Руіс. Абвяшчэнне яе імя ў зале рэстарацыі «Сёмае неба», дзе праводзіўся паэтычны фестываль, для многіх стала нечаканасцю.

«Я заўсёды, калі вывучаю новую мову, спрабую пісаць вершы на гэтай мове. Гэта дае нават не разуменне, а адчуванне гэтай мовы, да якога вельмі цяжка дайсці іншымі шляхамі», - кажа лаўрэатка.

Традыцыйна, падчас адкрыцця фэсту прайшла цырымонія ўручэння і адной з найстарэйшых літаратурных прэмій - «Залаты апостраф» ад часопіса «Дзеяслоў». Сёлета ўзнагародзе - 16 гадоў. У паэзіі адзначылі Васіля Зуёнка. А найлепшай празаічнай публікацыяй 2018 года прызналі твор Уладзіміра Сцяпана «Пад назвай Букет».

А вось намінацыя «Дэбют» доўга не магла знайсці свайго пераможцу - у выніку прэміяй адзначылі <>Марыю Бадзей.

«Нягледзячы на тое, што паэзія паволі перабіраецца ў інтэрнэт - не такія папулярныя папяровыя выданні, - паэзія беларуская жыве, і ўвесь час з'яўляюцца новыя, цікавыя аўтары», - кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

Аўтары новыя, а вось тэмы - тыя ж, вечна актуальныя. Гэта, як адзначае Барыс Пятровіч, каханне, любоў да роднай краіны, сатыра і палітыка.

Уладзімір Някляеў удзельнічаў у наступным блоку, які ўвабраў паэтычную творчасць лаўрэатаў мінулых гадоў і замежных гасцей з Літвы, Украіны ды Швэцыі.

«Прэмія гэтая і задумвалася для тых, хто па-рыцарску служыць беларускай паэзіі. Гэта значыць, што ні ў чым, нідзе і ніколі ёй не змяняе. Што б ні было - са здароўем, з палітыкай, эканомікай, з громам нябесным, з чым заўгодна, - паэт служыць Беларусі і ў яе верыць!», - заявіў Някляеў.

А таму і імя Міхася Стральцова многія ўдзельнікі ўрачыстасці называюць адным з найважнейшых літаратурных імёнаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках