20 красавiка 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два твары Расеі

Два твары Расеі
Фота: shutterstock

З прычыны падзенняў коштаў на нафту і санкцый РФ перажывае самы доўгі крызіс постсавецкага часу.

У студзені расейскія ўстановы "амаль у старым савецкім стылі змаглі падаць рэкорды, пра якія яны самі даўно марылі і якіх астатні свет не чакаў ад краіны, што робіцца ўсё больш ізаляванай", піша на старонках нямецкага выдання Die Welt (пераклад – inopressa.ru) аглядальнік Эдуард Штайнер.

Адзін з рэкордаў агучыў расейскі Цэнтрабанк. Паводле ягоных звестак, у 2018 годзе прафіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу РФ склаў рэкордныя 114,9 млрд даляраў. "Міністэрства фінансаў таксама падало вынік, якога не назіралася, сама менш, з часоў сыравіннага буму ў 2006 годзе. Паводле папярэдняй ацэнкі, прафіцыт бюджэту РФ склаў у 2018 годзе 2,75 трлн. (...) Больш за тое, Цэнтрабанк таксама абвесціў, што вонкавая пазыка Расеі знізілася ў 2018 годзе на больш чым 12%". Апошні раз такія паказнікі назіраліся ў 2009 годзе. Акрамя таго, рэйтынгавае агенцтва Moody?S павысіла рэйтынг краіны да інвестыцыйнага ўзроўню. "Усе гэтыя лічбы, – адзначае Штайнер, – не ўпісваюцца ў той вобраз, які паказвала ў апошнія гады і выяўляе сёння расейская эканоміка". З прычыны падзенняў коштаў на нафту і міжнародных санкцый прынамсі з 2014 года, яна перажывае самы доўгі крызіс постсавецкага часу.

"Нягледзячы на тое, што эканоміка пераадолела рэцэсію 2015 года і (...) эканамічны рост у 2018 годзе нават склаў 2,3%, вяртанне да ранейшых, дакрызісных паказнікаў праходзіць напружана і доўга", – кажа журналіст. Рост ВУП у 2019 годзе, паводле прагнозаў, складзе максімум 1,3%.

У першую чаргу гэта адчуваюць простыя людзі. "Пасля таго як Расея анексавала Крым, рэальныя прыбыткі насельніцтва, якія раслі цягам паўтара дзесяцігоддзяў, падаюць – прычым ужо пяты год запар. Такім доўгім падзенне прыбыткаў не было нават у сумна вядомыя 1990-я гады, час жорсткага пераходу на рынкавую эканоміку" , – падкрэслівае выданне.

"Колькасць людзей, якія жывуць за мяжой беднасці, з 2012 года павялічылася з 10,7% да 13,3%", – гаворыцца ў артыкуле.

"Тое, што летась насуперак усяму крыху вырас узровень спажывання, звязана з спажывецкімі крэдытамі, у якіх шукае выратавання расейскае насельніцтва і якія ахвотна раздаюць банкі, – паказвае Штайнер. – Як паведаміў Цэнтрабанк, рост раздробнага крэдытавання склаў у 2018 годзе 22,8 %".

"Так, Пуцін выкарыстаў не толькі мітусню чэмпіянату свету ў футболе, каб падняць пенсійны ўзрост. Шляхам значнага павышэння ПДВ ён забяспечыць бюджэт дадатковымі прыбыткамі, – адзначае выданне. – Пуцін пачынае выкарыстоўваць тыя абмежаваныя магчымасці, у рамкі якіх ён загнаў сябе сам – бо буйных рэформаў, якія маглі б вызваліць краіну ад дыктату прыхільнікаў жорсткай палітыкі ўмяшання дзяржавы ў эканоміку, у яго перыяд кіравання, як падказвае чалавечы розум, не адбудзецца".

Названыя рэкордныя паказнікі можна растлумачыць некалькімі прычынамі, але з эканамічнай палітыкай Пуціна яны звязаныя толькі ўскосна, мяркуе Штайнер. "Так, высокі прафіцыт бюджэту абумоўлены, у першую чаргу, тым, што ў важным чынніку вонкавага гандлю сітуацыя павярнулася цалкам на карысць Расеі: паколькі спажывецкі попыт і рубель заставаліся слабымі, знізіўся рост імпарту". "А паколькі да кастрычніка нечаканых вышыняў дасягнуў кошт на нафту, адпаведным чынам выраслі прыбыткі і ад вызначальнага для краіны нафтагазавага сектару (...) і таксама папоўнілі дзяржаўны бюджэт", – кажа журналіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках