29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя выдала грошы на мемарыял «Трасцянец»

4
Аўстрыя выдала грошы на мемарыял «Трасцянец»
ФОТА: KP.BY

Манумент закліканы захаваць памяць пра больш чым 10 тысяч аўстрыйскіх габрэяў.

Урад Аўстрыі прафінансаваў будаўніцтва помніка для мемарыяла «Трасцянец». Пра гэта БелТА паведамілі ў аўстрыйскай дыпламатычнай місіі ў Менску.

«Аўстрыя з'яўляецца першай краінай, якая скарысталася прапановай Беларусі пабудаваць нацыянальныя помнікі ў памяць пра ахвяраў у мемарыяльным комплексе «Трасцянец». Манумент закліканы захаваць памяць пра больш чым 10 тысяч аўстрыйскіх габрэяў, якія загінулі ў лагеры смерці побач з вёскай Малы Трасцянец, і з'яўляецца вынікам унікальнага супрацоўніцтва ў галіне мастацтва паміж Аўстрыяй і Беларуссю», - зазначыла пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вергетэр.

З яе слоў, пры вырабе мемарыяльнай кампазіцыі былі знойдзеныя інавацыйныя развязанні ў частцы матэрыялаў, якія дазволяць ёй захаваць вонкавы выгляд у варунках беларускага клімату.

У Беларускай акадэміі мастацтваў 22 лютага пройдзе сімпозіум з удзелам скульптараў, якія стваралі помнік. На сімпозіум запрошаныя прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі, студэнты, аспіранты, выкладчыкі Акадэміі мастацтваў. Мэта семінара - задакументаваць ідэі і развязанні, якія ўзніклі ў час працы над помнікам і маюць гістарычнае і мастацкае значэнне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках