Самалёт «Белавія» вярнуўся ў аэрапорт Менска
4- 16.02.2019, 13:02
- 16,870
У аднаго з пасажыраў значна пагоршыўся стан здароўя.
Борт «Белавія», які ляцеў маршрутам Менск-Амстэрдам, вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Гэтую інфармацыю карэспандэнту БелТА пацвердзілі ў авіякампаніі.
Такую пастанову экіпаж прыняў праз тое, што аднаму з пасажыраў стала дрэнна.
У авіякампаніі адзначылі, што пакуль не могуць расказаць падрабязнасцяў таго, што адбылося.