25 красавiка 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спынілі найноўшы блок АЭС - такі ж, як у Астраўцы

10
У Расеі спынілі найноўшы блок АЭС - такі ж, як у Астраўцы
ЛЕНІНГРАДСКАЯ АЭС-2
ФОТА: ROSENERGOATOM.RU

Блок №1 Ленінградскай АЭС-2, здадзены ў эксплуатацыю ў канцы 2018 года, аўтаматыка адключыла ад сеткі.

Прычыны здарэння высвятляюцца, піша РІА «Новости».

Энэргаблок вывелі ў кароткатэрміновы рамонт, каб высветліць, чаму спрацавала аўтаматыка. Паводле паведамлення, пагроз ядзернай, радыяцыйнай і прамысловай бяспецы няма. Радыяцыйны фон у норме.

Блок АЭС распрацавалі паводле сучаснага расейскага праекта з рэактарнай устаноўкай ВВЭР-1200. Такую ж запусцяць на АЭС у Астраўцы, адзначае «Радыё Свабода».

Ленінградская АЭС - філіял канцэрна «Расэнэргаатам». Станцыя знаходзіцца ў горадзе Сасновым Боры на беразе Фінскага заліва, у 40 км ад Санкт-Пецярбурга.

Беларускую АЭС будуюць у 53 км ад Вільні. Для станцыі выбраны праект АЭС-2006 - тыпавы расейскі праект атамнай станцыі з выкарыстаннем рэактара ВВЭР-1200. Першая пастаўка ядзернага паліва чакаецца ў канцы 2018 года. Увод у эксплуатацыю першага энэргаблока запланаваны на 2019 год (перанесены на год, планаваўся у 2018), другога - на 2020 год.

Указ «Аб будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі» Аляксандр Лукашэнка падпісаў у 2013 годзе, а будоўля пачалася значна раней, калі не было яшчэ і праектнай дакументацыі.

Беларуская АЭС узводзіцца на крэдыт, выдадзены Расеяй. На думку экспэртаў, яе кошт - прыкладна 11 мільярдаў даляраў. Меркавалася, што акупіцца яна прыкладна праз 20 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках