25 красавiка 2024, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў нядзелю: да +8°С

2
Надвор'е ў нядзелю: да +8°С

Паводле звестак сіноптыкаў, будзе воблачна з прасвятленнямі.

У Беларусі ў нядзелю, 17 лютага, чакаецца да 8 градусаў цяпла, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле звестак сіноптыкаў, будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы абыдзецца без істотных ападкаў, месцамі чакаецца слабы туман. Невялікія ападкі, у асноўным дождж, пройдуць удзень у асобных раёнах.

На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, удзень будзе 2-8 градусаў са знакам плюс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках