24 красавiка 2024, Серада, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўабаронца нацыянальнай каманды Ісландыі падпісаў кантракт з БАТЭ

1
Паўабаронца нацыянальнай каманды Ісландыі падпісаў кантракт з БАТЭ
ФОТА З САЙТА PRESSBALL.BY

Барысаўскі клуб падпісаў кантракт з Вілюмам Торам Вілюмсанам.

Першыя крокі ў прафесійным футболе Вілюм Тор Вілюмсан рабіў менавіта ў «Брэйдабліке», дэбютаваўшы ім у пачатку кастрычніка 2016 года. Трэнеры клуба не спяшаліся і паступова ўводзілі маладога хлопца ў склад, паведамляе «Прессбол».

Калі ў 2016-м Вілюм Тор абмежаваўся толькі дэбютным удзелам у аснове «Брэйдабліка», то ў 2017-м ён правёў ужо 8 гульняў. Летась ён стаў адным з лідараў клуба, у якім правёў 19 матчаў і забіў 6 галоў. Чым унёс істотны ўклад у заваёву камандай срэбных медалёў чэмпіянату Ісландыі.

У 2016 годзе Вілюм Тор Вілюмсан правёў 2 матчы ў складзе юніёрскай (U-19) нацыянальнай каманды Ісландыі. Летась ён ужо гуляў у моладзевай (U-21) зборнай сваёй краіны, правёўшы ў яе шэрагах 5 гульняў. А 15 студзеня 2019-га дэбютаваў у нацыянальнай камандзе Ісландыі, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне таварыскага матчу супраць нацыянальнай каманды Эстоніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках