25 красавiка 2024, Чацвер, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень закаханых ва Украіне зарэгістравалі шлюб адразу 2 439 пар

3
У Дзень закаханых ва Украіне зарэгістравалі шлюб адразу 2 439 пар

Рэкардсменам у колькасці зарэгістраваных шлюбаў стала Днепрапятроўская вобласць.

Ва Украіне 14 лютага, у Дзень святога Валянціна, зарэгістравалі шлюб 2 439 пар, у тым ліку 359 пар скарысталіся паслугай Міністэрства юстыцыі «Шлюб за дзень».

Пра гэта інфармуе censor.net са спасылкай на прэс-службу Мінюста.

«Сёлета ў Дзень усіх закаханых стала на 2 439 пар мужа і жонкі больш. Рэкардсменам па колькасці зарэгістраваных шлюбаў сёлета стала Днепрапятроўская вобласць - 231 пара, на другім месцы Кіеў - пажаніліся 211 пар, далей ідзе Львоўская вобласць, дзе шлюб зарэгістравалі 174 пары», - паведаміла намесніца міністра юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі Ірына Садоўская.

Першы шлюб 14 лютага быў зарэгістраваны а 8:00 у Луганскай вобласці, а апошні - а 23:00 у Кіраваградскай вобласці.

Акрамя шлюбаў, у Дзень закаханых нямала ўкраінцаў выкарысталі паслугу юбілейнае вяселле. «Вельмі прыемна назіраць за іншай статыстыкай - святкаванне юбілейных вяселляў. У Дзень закаханых аднавілі свае абяцанні 139 пар», - адзначыла чыноўніца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках