25 красавiка 2024, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cталі вядомыя падрабязнасці смерці ваеннаабавязанага на зборах

31
Cталі вядомыя падрабязнасці смерці ваеннаабавязанага на зборах
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ваеннаабавязаны быў з Берасця.

Падчас збораў памёр ваеннаабавязаны з Берасця, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

«Сёння раніцай ваеннаабавязаны 1973 году нараджэння адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць. Рэанімацыйныя дзеянні выніку не далі. Папярэдняя прычына смерці - вострая сардэчная недастатковасць. Падчас праходжання збораў са скаргамі на самаадчуванне ён не звяртаўся», - паінфармавалі ў вайсковым ведамстве. Міністэрства абароны выказала спачуванні родным памерлага.

«Цяпер ведамства аказвае сям'і ваеннаабавязанага ўсебаковую дапамогу», - адзначылі ў прэс-службе.

Ва Упраўленні Следчага камітэта Берасцейскай вобласці tut.by распавялі, што мужчына 1973 году нараджэння памёр на тэрыторыі аднае з вайсковых частак Баранавічаў.

«Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. Следчым прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая ўсталюе дакладную прычыну гібелі мужчыны», - распавёў афіцыйны прадстаўнік ведамства Дзмітрый Іванюк.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках