26 красавiка 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два гады Венесуэла здабыла 20 тон золата

1
За два гады Венесуэла здабыла 20 тон золата

У тым ліку з гэтай прычыны ЗША ўводзяць у дачыненні да Венесуэлы санкцыі.

З 2016 года Венесуэла з дапамогай прыватных старацеляў папоўніла свае запасы 17 тонамі золата, што эквівалентнае $650 млн. Аб гэтым піша Reuters (пераклад - liga.net).

Праца золатаздабытчыкаў аплачвалася амаль абясцэненай мясцовай валютай - баліварам. Такім чынам, улады Венесуэлы атрымлівалі двайную выгаду ад выкарыстання на капальнях сваёй уласнай рабочай сілы.

У тым ліку з гэтай прычыны ЗША ўводзяць у дачыненні да Венесуэлы санкцыі, якія не дазваляюць кіраўніку Венесуэлы Мадуру цалкам выкарыстаць свае запасы золата.

У гэтай сувязі Амерыка выступае катэгарычна супраць таго, каб Вялікая Брытанія выдала Венесуэле $1,2 млрд у золаце, якое захоўваецца ў Банку Англіі.

Таксама ўлады ЗША раскрытыкавалі інвестыцыйную кампанію ў ААЭ за нядаўняе «супрацоўніцтва» з Венесуэлай.

Акрамя таго, піша Reuters, Венесуэла актыўна супрацоўнічае з Турцыяй, бо ў Раджэпа Эрдагана цяпер, як і ў Нікаласа Мадуры, няпростыя стасункі з прэзідэнтам Трампам.

Летась дзве краіны правялі «гандлёвых аперацый» на $900 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках