24 красавiка 2024, Серада, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжкахвораму Юрыю Амельчуку так і не далі грамадзянства

18
Цяжкахвораму Юрыю Амельчуку так і не далі грамадзянства
ФОТА: «МЕДЫЯ-ПАЛЕССЕ»

Ён памёр.

21-гадовы ўраджэнец Украіны Юрый Амельчук, які з пяці гадоў жыў у Беларусі, памёр уначы ў шпіталі.

Пра смерць belsat.eu паведаміла ягоная сяброўка Аліна. Дзяўчына кажа, што Юру знайшлі медсёстры.

«Памёр у адзіноце. Ужо даўно справа была не ў грамадзянстве. Далі б яе ці не, у яго была чацвёртая стадыя, а ў Беларусі яе не лечаць. Яшчэ ў жніўні была другая. І яго са жніўня як лячылі? Ніяк! Давалі дэксаметазол, які пашырае сасуды, і ўсё. Ён вельмі хацеў, каб яму адрэзалі жывот. Каб ён зноў мог дыхаць нармальна. Мы планавалі ягоны прыезд, але ўчора ён ужо не хацеў размаўляць, не падымаючы слухаўкі. Вельмі хутка ўсё адбылося».

Дзяўчына кажа, што ад Юрыя ўтойвалі інфармацыю, што ў яго ўжо чацвёртая стадыя рака лёгкіх.

«Ён да апошняга думаў, што гэта кіста. У жніўні ў Бараўлянах яму далі два месяцы. Калі б ён ведаў, ён бы не сядзеў і не чакаў. Юра хацеў жыць. Ужо сабралі грошы для яго, каб паехаў у Санкт-Пецярбург да дактароў, мы былі запісаныя на кансультацыю. Але мама сказала, што ў яго вельмі дрэнны стан. Ён быў вельмі слабы. У яго не было патрэбнага харчавання. Чалавек на пюрэ. У яго ўжо не было імунітэту. Мне здаецца, што проста ўжо не вытрымала сэрца. Ён амаль не мог дыхаць».

У Берасцейскім аддзеле міграцыі і грамадзянства дагэтуль не атрымалі дакументаў з адміністрацыі Лукашэнкі.

«Мы таксама былі зацікаўлены, каб развязаць пытанне з грамадзянствам Юрыя як мага хутчэй. Але з адміністрацыі яшчэ не прыйшоў адказ».

Кім быў Юрый Амельчук

Юрый Амельчук скончыў у Беларусі школу і каледж. Раней не меў сур'ёзных захворванняў, але падчас адпрацоўкі ў лістападзе 2016 года ў хлопца выявілі саркому косткі. На аперацыю дапамаглі сабраць грошы валанцёры.

У ліпені 2018 года ў Юрыя знайшлі пухліну ў лёгкім, а пазней - дзвюхкамерную кісту, якая пачала імкліва разрастацца і душыць унутраныя органы. Аперацыя на лёгкім - у межах 5-6 тысяч даляраў. Кошту аперацыі ў выдаленні кісты лекары наогул не паведамляюць. Зноў сабраць такія грошы сям'я Юрыя не ў стане.

Хлопца не хацелі лячыць бясплатна, бо ён не мае беларускага грамадзянства. Аднак пасля рэзанансу справай Юрыя занялася адміністрацыя дыктатара.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках