18 красавiка 2024, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве 97% працадаўцаў падвысяць заробкі

5
У Літве 97% працадаўцаў падвысяць заробкі

У сувязі з недахопам работнікаў у Літве маюць намер падвысіць заробкі і паклікаць людзей з-за мяжы.

Выявілася, што 97% літоўскіх кампаній плануюць павысіць заробкі супрацоўнікам. З іх большая частка - 41% - на 10 адсоткаў, паведамляе delfi.lt.

Паводле апытання, 77% бізнэсоўцаў мяркуюць, што ў Літве занадта маленькія заробкі, а 64% - што ў дадатак да гэтага бракуе кваліфікаваных кадраў. Таксама 86% з іх адзначылі, што знайсці супрацоўнікаў стала больш складана.

Паводле звестак апытання, падвышаць заробкі збіраюцца не толькі ў Літве, але і ў Латвіі і Эстоніі. Са слоў дырэктараў літоўскіх кампаній, недахоп кваліфікаваных кадраў тармозіць рост бізнэсу і праз гэта яны выпускаюць новыя магчымасці.

Каб прыцягнуць і ўтрымаць спецыялістаў, 53% апытаных кіраўнікоў плануюць аўтаматызаваць рабочыя працэсы, а 55% - прыцягваць работнікаў з-за мяжы. Акрамя таго, у іх планы ўваходзіць: працаваць з адукацыйнымі ўстановамі, інвеставаць у дадатковую адукацыю і перакваліфікацыю, больш сачыць за здароўем работнікаў, дазваляць ім працаваць з дому і дапамагчы знайсці баланс паміж працай і адпачынкам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках