24 красавiка 2024, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што не ўвайшло ў рэпартажы аб нападзе ў Стоўбцах

Што не ўвайшло ў рэпартажы аб нападзе ў Стоўбцах

Гэта магло здарыцца ў кожным горадзе.

Адразу папярэджваю, што тут не будзе адказу на пытанне «чаму так адбылося». Бо ніхто пакуль гэтага не ведае. Ні бацькі, ні аднакласнікі, ні следчыя, піша журналіст «Радыё Свабода» Антон Трафімовіч.

Тут не будзе ніводнай версіі, бо ўсе версіі пакуль - выключна здагадкі ці нават чуткі. Але тут будуць уражанні пра горад, дзе адбылося загадкавае забойства. І пра людзей гэтага горада.

Тут рэдка нешта здараецца. Нават злачынствы

«Нічога асаблівага» - бадай, самае трапнае апісанне Стоўбцаў. Зусім шараговае беларускае мястэчка за 80 кіламетраў ад Мкнска. Цэнтральная вуліца Леніна, недарэчны помнік Леніну. Тры школы, чатыры дзевяціпавярховікі. Святлафораў раней таксама было некалькі штук, але аўто у гараджан стала больш, і цяпер з паўтузіна скрыжаванняў рэгулююцца. «Гістарычны цэнтр» - гэта драўляная забудова з агародамі. «Новы горад» будуюць на былых калгасных палях на ўскраіне.

Адна асаблівасць усё ж ёсць. На тарцах шматпавярховікаў - цытаты з Якуба Коласа. Бо ён нарадзіўся ў Стаўбцоўскім раёне.

Тут рэдка нешта здараецца. Нават злачынствы. У аўторак у мясцовай газеце побач з навіной пра забойства апублікавалі справаздачу раённага пракурора за 2018 год. На ўвесь раён (блізу 40 тысяч чалавек разам са Стоўбцамі) за цэлы год было 8 асабліва цяжкіх і 29 цяжкіх злачынстваў. Красці сталі менш, хуліганіць - менш, злачынстваў крымінальнага вышуку - цяпер таксама менш.

І сярод гэтага «нічога асаблівага» раптам такое.

«Я думаю, такое, дзе хочаш можа адбыцца. У кожным горадзе. Такі цяпер свет», - кажа Тамара, чый сын вучыцца ў школе №2.

Людзі перажываюць і за ахвяр, і за забойцу

Калі б не журналісты, якія панаехалі ў Стоўбцы, то і не скажаш, што тут нешта адбылося. Раніцу наступнага дня пасля трагедыі мы з калегам правялі каля школы. Рэпартаж адтуль мог быць прыблізна такі:

7.30-7.55 - дзеці ідуць у школу, каля брамы іх сустракае прадстаўнік адміністрацыі, падганяе дзяцей, каб не размаўлялі з журналістамі.

07:51 - да журналістаў выйшаў спікер ад школьнай адміністрацыі. Дворнік, які не назвааўся.

«Ніхто вам нічога не скажа, - заявіў дворнік. - Усю афіцыйную інфармацыю вам дасць Следчы камітэт».

Сур'ёзна, так і сказаў. Добра пастаўленым мовай ыноўніка.

8:00 - званок.

08:03 - спазняецца хлопец з чырвоным заплечнікам і з флікерам.

8.30 - развіднела. Дворнік выйшаў з вядром і збірае каля школы рэдкія паперкі.

08:33 - да школьнай брамы прыбег рыжы сабачка.

Потым мы пайшлі на відэаапытанне. І тут стала зразумела, што гэта незвычайны горад. Дакладней, што ў гэтым горадзе здарылася нешта надзвычайнае. Кожны, амаль кожны хацеў выказацца. На нейтральнае пытанне пра бяспеку ў школах людзі распавядалі пра знаёмства з настаўніцай, пра сем'і хлопцаў - і забітага, і таго, хто забіў. І тут самым нечаканым стала, што перажываюць не толькі за ахвяраў, але і за сям'ю які нападніка, які забіў дваіх чалавек.

«Бедныя бацькі, як ім цяпер цяжка жыць будзе», - кажа жанчына, якую мы сустрэлі ў новым мікрараёне Стоўбцаў.

За два дні мы не сустрэлі людзей, якія б патрабавалі помсты і расправы над нападнікам. Ніводнага чалавека. У адрозненне ад каментатараў у сацыяльных сетках, якія, не ведаючы абставін, ужо прааналізавалі псіхалагічны стан таго хлопца і вынеслі яму прысуд.

Не чакаючы ўказу Лукашэнкі, у Стоўбцах абвясцілі жалобу

«Сягоння мала што працуе, - адказваюць увечары хлопцы на пытанне пра кавярню ў горадзе. - Гэта праз здарэнне».

І сапраўды, папулярная ў горадзе рэстарацыя «Стары двор» закрытая. І ўладальнікі бараў пазачынялі свае ўстановы, і мясцовыя ўлады ўвялі мараторый на забаўляльныя мерапрыемствы. Гэта пры тым, што жалобу звычайна ў Беларусі абвяшчае Лукашэнка.

«Ніякіх канцэртаў, дыскатэк, вечарынак. Выдадзены адмысловы загад пра гэта», - сказалі журналістам у райвыканкаме.

Гэта вельмі па-чалавечы.

Асаблівая жалоба ў доме бацькоў нападніка. Бацька Віталь і маці Аксана не могуць знайсці адказу, чаму менавіта іх сын зрабіў так. Яшчэ ў нядзелю ён правёў звычайны для сябе дзень. Віталь і Аксана ў роспачы, бо не ведаюць, як ім жыць далей у маленькіх Стоўбцах, дзе кожны ведае кожнага.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках