27 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшыя аўто для працяглых паездак

5
Названы найлепшыя аўто для працяглых паездак

Гэтыя мадэлі не падвядуць.

Аўтаэкспэрты распавялі пра пяць аўтамабіляў, якія найбольш пасуюць для камфортных працяглых падарожжаў, ацаніўшы мадэлі, прадстаўленыя на турыстычным кірмашы ў Дрэздэне, піша rbcua.com.

Лідарам рэйтынгу стаў Ford Ranger TARUK Safari Tourer.

Адной з яго асаблівасцяў з'яўляецца размяшчэнне пасажырскіх сядзенняў «амфітэатрам»: кожнае наступнае размяшчаецца вышэй папярэдняга, каб забяспечыць лепшы агляд.

На другім месцы размясціўся аўтамабіль Etrusco 7400 SB, які прапануе сваім пасажырам ложкі, душ, тэлевізар і многае іншае.

Трэцім стаў Volkswagen T6 California Ocean з узнімальным дахам і навесам для адпачынку.

Чацвёртае месца заняў Challenger Cruise Edition 2, галоўным адрозненнем якога ад іншых абсталяваных дамоў на колах сталі сонечныя батарэі, якія забяспечваюць электразабеспячэнне яго асноўных функцый.

Пятае месца дасталася Ford Ranger Wildtrak, які замест камфорту прапануе сваім пасажырам нядрэнную праходнасць, каб начаваць у самых цяжкадаступных месцах планеты.

І, вядома, спальнае месца ў кузаве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках